... ААТ «Лакафарба» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў г. Ліда ...
Лакафарба
Тып ААТ[d]
Размяшчэнне

ААТ «Лакафарба» (Лідскі лакафарбавы завод; руск.: ОАО «Лакокраска») — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Завод быў пабудаваны на базе невялікай хімічнай фабрыкі, якая існавала ў Лідзе з 1958 года. У 1959 годзе яна была ператворана ў Лідскую фабрыку лакафарбавых вырабаў[1] . Будаўніцтва вялікага прадпрыемства па праекце Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута лакафарбавай прамысловасці (ГИПИ ЛКП) пачалося ў 1963 годзе, першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю 1 чэрвеня 1965 года[2] [3] [1] . У 1966 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі полівінілацэтатнай эмульсіі і алкідных смолаў[2] . У 1970 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх эмаляў, у 1971 годзе — цэх лакаў на кандэнсацыйных смолах, у 1972 годзе — доследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці лакаў, у 1973 годзе — цэх лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах[2] . У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці фталевага ангідрыда, які быў пабудаваны сумесна з Польскай Народнай Рэспублікай[3] [2] [1] . 18 лістапада 1983 года ці ў 1984 годзе завод быў ператвораны ў Лідскае вытворчае аб'яднанне «Лакафарба» Усесаюзнага аб'яднання «Союзкраска», у якое ўвайшоў таксама Мінскі лакафарбавы завод[4] [3] . У 1986 годзе былі пабудаваны комплексы фізіка-механічнай і біялагічнай ачысткі прамысловых сцёкаў[3] . У 1991 годзе завод быў падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, у 1992 годзе быў перададзены ў склад Камітэта па нафце і хіміі (зараз — канцэрн «Белнафтахім»)[4] . У 1994 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства[3] . У канцы 1990-х гадоў пачалося тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства[3] .

Сучаснае становішча

Завод выпускае каля 25 тыс. т фталевага ангідрыда, 55 тыс. т арганаразбаўляльных лакафарбавых матэрыялаў, 1 тыс. т водна-дысперсійных лакафарбавых матэрыялаў. Завод таксама вырабляе полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД) і растваральнікі[3] . Прадукцыя рэалізуецца пад 4 брэндамі («Lida», «Fresko», «Massive», «Garage»)[5] . Прадпрыемства займае 27% беларускага рынку лакафарбавых вырабаў і 16% расійскага[6] .

Санкцыі

З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Лакафарба» перманентна (з перапынкамі[7] [8] ) знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9] [10] . Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[11] .

Зноскі

  1. 1 2 3 ОАО «Лакокраска» (г. Лида) исполнилось 55 лет (руск.) 
  2. 1 2 3 4 Лідскі лакафарбавы завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 250.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Было-стало (руск.) 
  4. 1 2 Лидское производственное объединение "Лакокраска" на сайце «Архівы Беларусі»
  5. ААТ Лакафарба
  6. Белнефтехим добивается для лидской «Лакокраски» статуса эксклюзивного поставщика для машиностроения (руск.) 
  7. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012) (in en). United States Export Controls. Wolters Kluwer(англ.) бел.. p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8. 
  8. США пом якшили санкції проти білоруських компаній (укр.) . Korrespondent.net(англ.) бел.. Праверана 21 ліпеня 2021.
  9. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  10. Steven J. Woehrel (2011) (in en). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. Congressional Research Service(англ.) бел.. p. 12. 
  11. Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (літ.) . SEB bankas(ням.) бел. (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]