... ая мова — мова ці моўная галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і, якая складаецца з некалькіх разнавіднасцей, у р...
article - Кітайская мова

Кітайская мова (中文, джунвэнь, або 汉语, ханьюй) — мова ці моўная галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і, якая складаецца з некалькіх разнавіднасцей, у рознай ступені узаемазразумелых. Яна з’яўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваня і Сінгапура. Кітайская — самая распаўсюджаная сучасная мова. На ёй гавораць звыш 1 млрд чалавек. Прыблізна для 900 млн з іх роднай з’яўляецца паўночнакітайскі дыялект, які лёг у аснову літаратурнага стандарта путунхуа.

Кітайская мова служыць адной з 6 афіцыйных і рабочых моў ААН. Гістарычна гэта мова народнасці хань, якая пераважае ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90 % насельніцтва краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёваўсходняй Азіі (на Сінгапуры складаючы больш за 75 % насельніцтва); значная кітайская дыяспара рассеяна па ўсім свеце.

Кітайская мова ўяўляе сабой сукупнасць даволі розных дыялектаў, і таму разглядаецца многімі мовазнаўцамі як самастойная моўная галіна, якая складаецца з асобных, хоць і роднасных паміж сабой, моўных і/або дыялектных груп.


  Next Page » More information about  

 Кітайская мова  







  Next Page » More information about  

 Кітайская мова  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]