... Краснапольскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1925—1927 гг. у Полацкай акрузе. Цэнтр — в...
Краснапольскі раён
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 11 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснаполле
Дата ўтварэння 3 ліпеня 1925
Дата скасавання 4 жніўня 1927
Насельніцтва (1925) 22 319
Плошча 1,26 тыс. км²

Краснапольскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19251927 гг. у Полацкай акрузе. Цэнтр — вёска Краснаполле.

Гісторыя

3 ліпеня 1925 года Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі, яго цэнтр перанесены са станцыі Дрэтунь у сяло Краснаполле[1] . Раён уключаў 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Маласітнянскі сельсаветы перададзены Полацкаму раёну; Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі сельсаветы — Расонскаму раёну.

Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1996.  527 с.: іл. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 304

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн., 1996. — Т. 3. — 527 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. 50 000 экз.(руск.) 




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]