... Кацярына Анатольеўна Барысевіч — беларуская журналістка, палітычная зняволеная....
Кацярына Анатольеўна Барысевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 жніўня 1984(1984-08-02) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка
Узнагароды Журналіст года (2020)
Прэмія «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021)
Міжнародная прэмія за свабоду прэсы(англ.) бел. (2021)
«Свабодная прэса Усходняй Еўропы(руск.) бел.» (2021)

Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. 2 жніўня 1984, Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская журналістка[1] , палітычная зняволеная.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Старых Дарогах[2] . Падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падпрацоўвала на «Новым радыё», потым на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё[2] . У 2007 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Тэлевізійная і радыёжурналістыка». У 2007 годзе працаўладкавалася на Еўрапейскае радыё для Беларусі, але яго давялося пакінуць у 2008 годзе, калі ў офісе радыёстанцыі ў Мінску быў праведзены ператрус і ўсе супрацоўнікі павінны былі эвакуірававацца ў Варшаву. Яна засталася ў Мінску і ўладкавалася на працу ў «Камсамольскую праўду ў Беларусі», дзе з большага асвятляла крымінальную хроніку[3] . Барысевіч працавала ў газеце да студзеня 2017 года, перш чым прыняла прапанову перайсці на сайт «TUT.BY»[3] .

Яна працуе на сайце «TUT.BY». Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе[4] . Была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску[5] .

Справа «0 праміле»

Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года, паведаміў медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвергла словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны[4] . За гэта была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску, разам з журналісткай па крымінальнай справе быў затрыманы і ўрач Арцём Сарокін[5] .

2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска(бел. (тар.)) бел. (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медычнай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[6] . Лекар Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медычнай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь[6] .

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[7] .

24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яе вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[5] . У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[8] [9] [10] . Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[11] .

16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[12] .

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[13] . З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў(ням.) бел., «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[14] . Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму(бел. (тар.)) бел. праўда стала крымінальна каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[14] . Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[15] .

Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў(укр.) бел., Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы(ням.) бел.[16] [17] [18] . Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[19] . Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[20] .

19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.

12 жніўня 2021 года была названая лаўрэткай Прэміі імя Герда Буцэрыўса(руск.) бел. «Вольная прэса Усходняй Еўропы(руск.) бел.»[21] .

Ацэнкі

Беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Андрэеваю)[22] [23] [24] .

9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткаю прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Андрэеваю)[25] .

14 ліпеня 2021 года стала лаўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(англ.) бел. ад Камітэта абароны журналістаў (разам з Дар’яю Чульцоваю, Кацярынаю Андрэеваю ды інш.)[26] .

Асабістае жыццё

Выхоўвае дачку[27] .

Зноскі

  1. Катерина Борсевич Катерина БОРИСЕВИЧ (руск.) . Комсомольская правда. Праверана 11 снежня 2020.
  2. 1 2 Катерина Борисевич (руск.) . TUT.BY. Праверана 11 снежня 2020.
  3. 1 2 Горецкий, Борис Катерина Борисевич о работе с МВД: Если кому-то не угодил, просто делают вид, что тебя нет (руск.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (2 жніўня 2019). Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Журналисту TUT.BY Катерине Борисевич, которая писала статью о Романе Бондаренко, предъявлено обвинение (руск.) . Брестская газета (29 кастрычніка 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  5. 1 2 3 Гуштын, Адар'я Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.) . TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  6. 1 2 Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (руск.) . TUT.BY (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.
  7. Русецкая, Анастасія Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч (бел.) . Белсат (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  8. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.) . naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  9. Правозащитники признали журналисток Катерину Борисевич, Катерину Андрееву и Дарью Чульцову политзаключенными (руск.) . Медиазона. Праверана 11 снежня 2020.
  10. Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (руск.) . TUT.BY (24 лістапада 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  11. Александровская, Богдана Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.) . Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  12. 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.) . Libereco – Partnership for Human Rights (16 снежня 2020). — «Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.»  Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  13. Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (руск.) . naviny.by (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.
  14. 1 2 Мороз, Янина В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле". Deutsche Welle (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2021.
  15. Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.) . Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  16. EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (англ.) . Еўрапейская федэрацыя журналістаў(укр.) бел. (20 лістапада 2020). Праверана 4 сакавіка 2021.
  17. CPJ condemns sentencing of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich to 6 months in jail (англ.) . Камітэт абароны журналістаў (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  18. IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (англ.) . Міжнародны інстытут прэсы(ням.) бел. (3 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  19. Колб, Аксана (2021-03-05). "Мы не маем права спыняцца" (in be). Новы Час (9 (717)): 1. ISSN 2218-2244. 
  20. ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.) . Укрінфарм (4 сакавіка 2021). Праверана 1 красавіка 2021.
  21. Кепински, Ольга Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  22. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  23. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.) . Белорусский партизан (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  24. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.) . TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  25. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.) . Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  26. Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй "За свабоду прэсы 2021" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
  27. Катерина Борисевич, журналистка TUT.BY, обвиняемая по уголовному делу (руск.) . Press Club Belarus. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]