... Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых....
Карасі (род рыб)

Карась звычайны (Carassius carassius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carassius (Linnaeus,1761)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163349
NCBI  7956
EOL  24657

Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.

Апісанне

Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцiвы гiнагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай раслiннасцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.

Пашырэнне

Выдзяляецца 2 вiды: карась звычайны, ці залаты (Carassius carassius), i карась сярэбраны (Carassius auratus), якi бывае 2 падвiдаў.

Жывуць карасі ў азёрах, рэках, сажалках. Карась залаты пашыраны ў Еўразii. Адзiн падвiд карася сярэбранага (Carassius auratus) (Carassius auratus auratus), ад якога паходзiць акварыумная залатая рыбка, жыве ў Кiтаi, другi (Carassius auratus gibelio) — ад басейна Амура да Заходняй Еўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948 годзе.

Зноскі

    Літаратура

    • Белы А. Карась // Праект «Наша ежа»




      Go to top  

    This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]