... Зіновій Іосіфавіч Бабій — оперны спявак. Народны артыст БССР (1964), акцёр ....
Зіновій Іосіфавіч Бабій
Зено́вій Бабі́й
Дата нараджэння 27 студзеня 1935(1935-01-27)
Месца нараджэння Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Дата смерці 28 ліпеня 1984(1984-07-28) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты голас[d]
Узнагароды

Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, г. Мінск) — оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1] , акцёр .

Біяграфія

Вучыўся ў Кіеўскай(1957-59)[1] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбе песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева(руск.) бел. і Львова[1] . У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[1] .

Творчасць

Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[1] .

Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («Фаўст(руск.) бел.» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска(руск.) бел.» і «Багема(руск.) бел.» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы(руск.) бел.» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар(руск.) бел.» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя(руск.) бел.» С. Танеева(руск.) бел.); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[1] .

У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла(руск.) бел.»)[1] .

Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[1] , які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.

Гастраляваў у НРБ, ВНР(руск.) бел., ГДР, ПНР, Францыі, Канадзе[1] .

Памяць

23 студзеня 2010 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Бабий Зиновий Иосифович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.

Літаратура

  • Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29.
  • Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]