... Жэўжык — адзін з персанажаў беларускай міфалогіі. Добры заступнік рэк і азёр або вадзяное боства....
Скульптура Жэўжыка, створаная беларускім скульптарам Антонам Шыпіцай паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка Валерыя Славука.

Жэўжык[1]  — адзін з персанажаў беларускай міфалогіі. Добры заступнік рэк і азёр або вадзяное боства.

Апісанне

Жэўжыка ўяўлялі як худога дзядка невялікага росту, з доўгай чырвонай барадой, доўгай шыяй, маленькай галавой, з доўгімі, але маленькімі рукамі, доўгімі пальцамі і тонкімі нагамі. Пры гэтым, Жэўжык неверагодна моцны і спрытны[2] .

Лад жыцця

Жэўжык жыве на дне самага глыбокага возера. Днём ён плавае пад вадой, а ноччу няспешна аб'язджае свае ўладанні на лодцы, разганяючы пікай хвалі. Паводле падання беларускага фальклору, Жэўжык можа адной рукой выцягнуць лодку з вады і выратаваць людзей, якія апынуліся ў небяспецы на вадзе. Для людзей Жэўжык застаецца нябачным, бо плавае па роўнядзі рэк і азёр на нябачным чаўне.

Жэўжык можа не толькі выратаваць чалавека з вады, ён у сілах утаймаваць вецер і нават буру. Жэўжыку падпарадкоўваюцца ўсе вадзяныя духі, у тым ліку Вадавік і Лазавік.

У Беларусі ёсць вядомыя прымаўкі, звязаныя з вобразам Жэўжыка:

  • «Які Жэўжык» — які спрытны!
  • «Бы Жэўжык нырае» — нібы Жэўжык плавае;
  • «Жэўжык — ты — Рудая Барада …» — ах, Жэўжык — рыжая барада…
  • Жэўжык — часам значыць карлік ці нават проста — хлапчук.[3]

Зноскі

  1. Чароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў і казак. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкi, 2008.
  2. Древлянский П. «Белорусские народные предания» // Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. — М.: Ладомир, 2002
  3. Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер'і / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У.Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010






  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]