... цкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленне ...
Жалезны крыж
Арыгінальная назва ням.: Eisernes Kreuz
Краіна Каралеўства Прусія
Германская імперыя
Веймарская рэспубліка
Трэці Рэйх
Тып Ордэн
Каму ўручаецца усе катэгорыі ваеннаслужачых
Падставы ўзнагароджання За адвагу на полі бою
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 10 сакавіка 1813
Першае ўзнагароджанне 1813
Апошняе ўзнагароджанне май 1945
Колькасць узнагароджанняў больш 2,3 млн.
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Нямецкі крыж (з 1941)
Малодшая ўзнагарода War Merit Cross[d]
 Жалезны крыж на Вікісховішчы
Стылізаваны выгляд Жалезнага крыжа.

Жале́зны крыж (ням.: Eisernes Kreuz) прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленне Германіі ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.

Ордэн уручаўся ўсім катэгорыям ваеннаслужачых незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджанне ордэнам адбывалася паслядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.

Жалезны Крыж стаў першай еўрапейскай узнагародай, якая ўручалася выключна за подзвіг — нягледзячы на званне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасцю ў народзе і арміі.

Сярод узнагароджаных прускім вайсковым ордэнам «Жалезнага Крыжа» 2-й ступені быў герцаг Фрыдрых Фердынанд Ангальт-Кетэн-Плескі(руск.) бел. (1819) — заснавальнік Асканія-Нова(укр.) бел..

Існавала некалькі версій — 1813, 1870, 19131914, 1939 гадоў. У ніжняй частцы ордэна паказваўся год.

Да 1918 было тры ступені:

  • Жалезны Крыж II класа на чорна-белай стужцы;
  • I класа — нагрудны;
  • Вялікі Крыж жалезнага крыжа (для генералітэту).

У гады Першай сусветнай вайны, ордэн уручалі масава, што некалькі знізіла яго прэстыж.

Віды Жалезных крыжоў

Выпуск 1813

Выпуск 1870

Выпуск 1914

Выпуск 1939

Жалезны крыж у Люфтвафэ

Для Люфтвафэ існавала спецыяльная сістэма балаў або «пунктаў». Напрыклад, 0,5 пункта давалі за знішчэнне аднаматорнага самалёта, 1 пункт — за 1 самалёт-знішчальнік, 3 пункты — за чатырохматорны бамбардзіроўшчык і г. д. Начныя перамогі ацэньваліся ўдвая вышэй. Для ўзнагароджання Жалезным крыжом 1 класа дастаткова было набраць 5 пунктаў[1] .

Дэнацыфікацыя

Дэнацыфікаваны Жалезны крыж

Пасля вайны ў сувязі з дэнацыфікацыяй выявы свастыкі і яе публічны паказ сталі супрацьзаконнымі. Гэта тычылася і ўзнагарод з выявай. У 1957 нямецкае заканадаўства дазволіла зноў насіць перапрацаваныя ўзнагароды, атрыманыя падчас Другой сусветнай вайны, але ўсе нацысцкія сімвалы узнагарод былі прыбраны. Жалезны Крыж па версіі 1957 страціў свастыку ў цэнтры аверса, а замест яе там з’явіліся тры дубовых лісты з парай жалудоў.

Зноскі

  1. Курылев О. П. Боевые награды Третьего Рейха. — Эксмо, 2009. — С. 33-34. — 352 с. ISBN 978-5-699-12721-4.

Літаратура

  • Guenther Fraschka, Mit Schwertern und Brillanten, 1955, ISBN 3-8004-1176-8 (this book covers all the 27 recipients of the Diamonds)
  • Stephen Thomas Previtera, The Iron Time: A History of the Iron Cross, Second edition 2007, ISBN 978-0-9673070-3-9
  • Gordon Williamson, The Iron Cross of 1939, 1997, ISBN 0-912138-86-6

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]