... я Аба ўваходзіла ў архідыяцэзію Упсалы. Дыяцэзія Аба распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на паўднёвую чвстку суч...
Дыяцэзія Аба
Dioecesis Aboensis
Галоўны горад Аба, Фінляндыя
Дата заснавання XII стагоддзе
Дата скасавання 22 ліпеня 1522 года
Кафедральны сабор Кафедральны сабор Турку

Епархія Або (лац.: Dioecezis Aboensis) — скасаваная дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Аба, Фінляндыя. Дыяцэзія Аба ўваходзіла ў архідыяцэзію Упсалы. Дыяцэзія Аба распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на паўднёвую чвстку сучаснай Фінляндыі.

Гісторыя

Дыяцэзія Аба была заснавана ў сярэдзіне XII стагоддзя пасля захопа гэтай тэрыторыі шведамі, якія прынеслі сюды хрысціянства. Першым епіскапам епархіі стаў святы Генрых Упсальскі.

Апошнім епіскапам каталіцкай дыяцэзіі быў Арві Куркі, які загінуў падчас караблекрушэння 22 ліпеня 1522 года, калі ён з-за праследавання з боку пратэстантаў быў вымушаны пакінуць Фінляндыю. Пасля смерці Арві Куркі дыяцэзія Аба спыніла сваё існаванне.

Ардынарыі дыяцэзіі

  • епіскап святы Генрых Упсальскі;
  • епіскап Родульф (? — 1178);
  • епіскап Фольквін;
  • епіскап Туомас (30.10.1209 — 1248);
  • епіскап Бера (1249—1253);
  • епіскап Рагвальд (?-1266)
  • епіскап Кетыл (1266—1285);
  • епіскап Йоханэс (1286-8.07.1290) — прызначаны архіепіскапам Упсалы;
  • епіскап Маўну (1293—1308);
  • епіскап Рагвальд (1310—1321);
  • епіскап Хемінг (1340-21.05.1366);
  • епіскап Генрых Хартманінпойка (5.10.1366-?);
  • епіскап Йоханэс Вестфаль (31.08.1370-1384);
  • епіскап Бера Балк (16.11.1387-29.06.1412);
  • епіскап Маўну Таваст (21.10.1412-1450);
  • епіскап Олаві Маўнунпойка (4.02.1450-24.02.1460);
  • епіскап Конрад Бітц (4.07.1460-24.02.1489);
  • епіскап Маўну Сяркілахці (6.07.1489-12.03.1500);
  • епіскап Лаўры Суупяя (7.08.1500-28.09.1506);
  • епіскап Йоханэс Олавінпойка (25.06.1507-22.07.1522);
  • епіскап Арві Куркі (17.03.1511-22.07.1522).

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]