расійскі футбаліст ... Дзмітрый Айдаў — расійскі футбаліст, абаронца....
Дзмітрый Айдаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Міхайлавіч Айдаў
Нарадзіўся 10 красавіка 1982(1982-04-10)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
ДЮСШ Сормавіч (Ніжні Ноўгарад)
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2010 Волга (Ніжні Ноўгарад) 212 (22)
2010   Ніжні Ноўгарад 9 (2)
2011—2012 Ніжні Ноўгарад 31 (10)
2012—2013 Волга (Ніжні Ноўгарад) 15 (0)
2013—2014 Тарпеда (Масква) 38 (4)
2014—2015 Анжы (Махачкала) 26 (2)
2015—2018 Арсенал (Тула) 28 (5)
2017—2018   Гомель 28 (0)
2019—2020 Лакаматыў-НН (Ніжні Ноўгарад)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 чэрвеня 2021.

Дзмітрый Айдаў (нар. 10 красавіка 1982, Горкі, РСФСР) — расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнай школы «Сормавіч» з роднага Ніжняга Ноўгарада, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Электроніка» (які пазней змяніў назву на «Волга»), з якім прайшоў шлях ад аматарскага чэмпіянату да Першага дывізіёна. У 2010 годзе перайшоў у іншы ніжагародскі клуб — «Ніжні Ноўгарад», але ў 2012 годзе, пасля аб’яднання клубаў, зноў апыныўся ў «Волзе», у складзе якой дэбютаваў у Прэм’ер-лізе.

У 2013 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якому па выніках сезону 2013/14 дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён пасля васьмігадовага перапынку. У сезоне 2014/15 выступаў у ФНЛ за махачкалінскі «Анжы», а ў чэрвені 2015 года стаў іграком тульскага «Арсенала». Гэты клуб стаў трэцім запар, якому абаронца дапамог вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2016/17 страціў месца ў асноўным складзе «Арсенала» і быў пераведзены ў моладзевую каманду.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду беларускаму клубу «Гомель»[2] . У складзе «Гомеля» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У чэрвені 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў беларускую каманду[3] , аднак у ліпені зноў далучыўся да «Гомеля» да канца сезону[4] . У пачатку 2018 года стаў капітанам беларускай каманды. У чэрвені 2018 года пакінуў «Гомель»[5] .

У 2019—2020 гадах выступаў на аматарскім узроўні за ніжагародскі «Лакаматыў-НН».

У жніўні 2020 года быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ па справе аб дагаварных матчах[6] , а ў лістападзе 2020 года быў пажыццёва адхілены ФІФА ад любой футбольнай дзейнасці па ўсім свеце[7] .

Зноскі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]