... і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падвергліся пераследу за сваю палітычную пазіцыю; былі звольнены з прац...

Гэты спіс змяшчае дзеячаў навукі і культуры Беларусі, якія напярэдадні ці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падвергліся пераследу за сваю палітычную пазіцыю; былі звольнены з працы, або вымушаны звольніцца самі, або звольніліся на знак салідарнасці з іншым рэпрэсаванымі; былі вымушаны пакінуць краіну або іншым чынам пацярпелі.

Спіс

Фота Імя Род дзейнасці Прычына Афіцыйная

прычына

Наступствы
Марыя Калеснікава арт-дырэктар мінскай прасторы «ОК16» Прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі, лідарка пратэстнага руху
Святлана Алексіевіч журналістка, пісьменніца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Увайшла у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады па забеспячэнні трансферу ўлады. Выехала на лячэнне ў Германію. Пасля новага вітку гвалту і пераследу адмовілася вяртацца ў Беларусь «пакуль Аляксандр Лукашэнка не сыдзе»[1] .
Дзяніс Іваноў артыст камернага хору Белдзяржфілармоніі, спявак «Вольнага хору» Акцыя 14 студзеня 2021 года ў гандлёвым цэнтры Dana Mall, калі ў холе вывесілі бела-чырвона-белы сцяг памерам у некалькі паверхаў. Там жа выступіў «Вольны хор». 25 студзеня 2021 затрыманы на рэпетыцыі ў Дзяржфілармоніі. Суд адправіў яго справу на дапрацоўку. 29 студзеня прайшоў яшчэ адзін суд, на якім высветлілася, што на артыста складзены новы пратакол. Справу зноў адправілі на дапрацоўку. Пасля шасці дзён затрямання быў выпушчаны на волю[2] .
Алесь Пушкін мастак, супрацоўнік «Белрэстаўрацыі» Партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара на выстаўцы ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця. «рэабілітацыя нацызму» 26 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу за «рэабілітацыя нацызму» праз тое, што на выставе ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця дэманстраваўся партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара аўтарства мастака. 29 сакавіка быў звольнены з «Белрэстаўрацыі», дзе на той час працаваў[3] . На наступны дзень ён быў затрыманы і зняволены[4] .
Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Разам з супрацоўнікамі музея напісаў зварот, у якім запатрабавалі справядлівых выбараў, спынення насілля і выконвання законаў[5] . без тлумачэння 31 снежня 2020 г. быў вымушаны звольніцца[6] па патрабанні наймальніка — Міністэрства культуры (міністр А. Маркевіч).
Уладзімір Цэслер мастак, дызайнер Увайшоў у склад Каардынацыйнай рады па забеспячэнні трансферу ўлады. Па словах Яўгена Ліпковіча, «была настойлівая рэкамендацыя ад улад яму зваліць, калі не хоча, каб яго закаталі ў асфальт, як усіх астатніх»[7] . без тлумачэння Вымушаны з’ехаць з Беларусі[8] .
Наталля Анікіна салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, загадчыца трупы не высветлена У эфіры дзяржтэлеканала СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак[прыбраць шаблон] паказаў ананімны ліст, у якім Наталля Акініна і іншыя супрацоўнікі тэатра былі названыя «апазіцыйнай групай». Нібыта яны спрыялі акцыі, якая прайшла ў тэатры 27 кастрычніка — тады перад спектаклем прагучаў духоўны гімн «Магутны Божа»[9] . Ёй былі прапанавалі нявыгадныя ўмовы, якія дазвалялі прасцей звольніць яе з працы. Сышла 16 чэрвеня 2021 года па згодзе бакоў. Як падкрэслівала Акініна, на тое было вялікае жаданне кіраўніцтва тэатра[9] .
Вячаслаў Чарнуха-Воліч галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі калектыўны ліст, які супрацоўнікі Опернага тэатра напісалі ў падтрымку Купалаўскага тэатра[10] . У эфіры дзяржтэлеканала СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак[прыбраць шаблон] паказаў ананімны ліст, у якім Наталля Акініна і іншыя супрацоўнікі тэатра былі названыя «апазіцыйнай групай». Нібыта яны спрыялі акцыі, якая прайшла ў тэатры 27 кастрычніка — тады перад спектаклем прагучаў духоўны гімн «Магутны Божа»[9] . Прызначаны 24 жніўня 2020 года галоўным дырыжорам тэатра, але ўжо 26 жніўня пакінуў сваю пасаду[10] . 24 кастрычніка з'ехаў ва Украіну.

«Планаваў вярнуцца, але не буду гэтага рабіць, пакуль не атрымаю гарантыі бяспекі. Калі ў эфіры дзяржаўнага канала з'яўляецца такая інфармацыя, ёсць рызыка, што чалавекам зацікавяцца праваахоўныя органы».

Ілья Сільчукоў
Рэгіна Саркісава
Маргарыта Ляўчук
Валерыя Кустава літаратарка, тэлевядучая праца на Белсаце Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, нясплата падаткаў за фінансаванне пратэстаў. Вымушана выехать за мяжу[11] .
Аляксандр Драган рэктар БрДТУ падтрымка студэнтаў – удзельнікаў пратэстаў Вызвалены ад займаемай пасады 20 кастрычніка 2020 года[12] .

Зноскі

  1. «Ён разбурае краіну». Алексіевіч адмовілася вяртацца ў Беларусь, пакуль Лукашэнка ва ўладзе
  2. Артыста камернага хору Дзяніса Іванова выпусцілі на волю. Адну з дзяўчат, якая сустракала яго, затрымалі.
  3. nn.by
  4. nn.by
  5. Дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры прымусілі падаць у адстаўку
  6. Дызайнер Уладзімір Цэслер з’ехаў з Беларусі.
  7. Художник Владимир Цеслер: «Мы виноваты. Мы — поколение, которое, мягко говоря, потеряло эту страну»
  8. 1 2 3 З опэрнага тэатру звольнілася салістка, якую ў перадачы Азаронка залічылі да «апазыцыйнай групы»
  9. 1 2 Галоўны дырыжор сышоў з Опэрнага тэатру праз два дні пасьля прызначэньня. Прычына — падтрымка Купалаўскага?
  10. Санкцыі і экстрэмізм (бел.)  // Новы Час : газета. — 2021. — № 24 (752). — С. 2.
  11. После акции солидарности в БрГТУ девять студентов попали в список на отчисление (руск.) . TUT.BY (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]