... Дзень Святога Валянціна, Дзень закаханых — неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 14 лютага....
article - Дзень Святога Валянціна

Дзень Святога Валянціна, Дзень закаханых — неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 14 лютага.

Валянцінка

У некаторых каталіцкіх дыяцэзіях у гэты дзень адзначаюць памяць Святога Валянціна. Свята, аднак, мае свецкі характар. У гэты дзень дораць каханым і дарагім людзям кветкі, паштоўкі ў форме сардэчка, часта з паэтычнымі, любоўнымі тэкстамі — валянцінкі.

Дзень святога Валянціна адзначаецца ў гонар раннехрысціянскага святога, што насіў гэтае імя, але паходзіць ад рымскіх Луперкалій. Луперкаліі былі фестывалем эратызму; Луперк — адна з мянушак Фаўна, бога мілавання і заступніка статкаў. Штогод 15 лютага ў Рыме праводзілася свята, падчас якога ў ахвяру прыносіліся жывёлы. З іх скур вырабляліся бізуны. У часе Луперкалій голыя хлопцы з папругамі з казлінай скуры бегалі між жанчынамі і сцябалі іх. Жанчыны ахвотна падстаўлялі сябе пад удары, лічачы, што гэта дасць ім плоднасць і лёгкія роды. У канцы абраду жанчыны таксама раздзяваліся дагала.

У 494 годзе Папа Геласій I паспрабаваў забараніць Луперкаліі. Святу, якое прыйшло ім на замену, быў прызначаны нябесны заступнік — святы Валянцін, якога ў 269 годзе рымскі імператар Клаўдзій II загадаў забіць за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі. Ён быў пакараны 14 лютага.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыццё св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з таемным шлюбам закаханых пар. Паводле легенды, імператар лічыў, што самотны мужчына — без сям'і, жонкі і абавязкаў — лепш змагаецца на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. Святы Валянцін употай асвячаў шлюбы. Святара кінулі ў турму, асудзілі на смерць. У турме святы Валянцін пазнаёміўся з дачкой наглядчыка — Юліяй. Закаханы святар перад смерцю напісаў ёй прызнанне ў каханні — валянцінку.

Раней у беларусаў-католікаў Валянцін быў звычайным прысвяткам земляробчага календара.

Зноскі


  Next Page » More information about  

 Дзень Святога Валянціна  







  Next Page » More information about  

 Дзень Святога Валянціна  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]