... Дажбог — у славянскай міфалогіі бог сонечнага святла, сын Сварога. Дажбог быў у славян богам Сонца. Імя яго н...
Даждзьбог
ст.-слав: Даждьбог
Міфалогія славянская міфалогія
Пол мужчынскі пол
У іншых культурах Dabog[d]
 Даждзьбог на Вікісховішчы

Дажбог (або Даждзьбог) — у славянскай міфалогіі бог сонечнага святла, сын Сварога. Дажбог быў у славян богам Сонца. Імя яго не ад слова «дождж», як іншы раз памылкова думаюць, яно азначае — «Бог, які дае». Славяне верылі, што Дажбог ездзіць па небу ў цудоўнай калясніцы, запрэжанай чацвёркай белых вогнегрывых коней з залатымі крыламі. А сонечнае святло зыходзіць ад вогненага шчыта, які Дажбог возіць з сабой. Двойчы ў суткі — раніцай і вечарам — ён перасякае Акіян-мора на ладдзі, якую цягнуць гусі, качкі і лебедзі. Таму славяне прыпісвалі асобую моц абярэгам-талісманам у выглядзе качачкі з галавой каня.

Ва ўяўленні беларусаў — прыгожы, светлавалосы моцны дзяцюк. Дажбог — апякун і настаўнік земляробаў, беларусы — яго ўнукі. Верылі, што Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства. Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае імі зямлю. Прадвесніцаю Дажбога з’яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца.

Дажбог у сучасным мастацтве

У Астрахані 10 красавіка 2016 года ў асабліва ўшанаваным месцы на тэрыторыі горада мясцовымі раднаверамi быў усталяваны ідал Даждзьбога[1] .

12 красавіка 2016 года з’явілася інфармацыя аб апаганьваннi ідала і знішчэнні ўсёй прылеглай тэрыторыі[2] .

Літаратура

  • Міфалогія Старажытнай Беларусі / А. А. Шамак. — Мн.: Сэр-Віт, 2004 ISBN 985-419-257-1
  1. У Астраханi усталявалi iдал Даждзьбога (на русском)
  2. У Астраханi апаганiлi iдал Даждзьбога (на русском)




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]