камерунскі футбаліст ... Гі Стэфан Эсамэ — камерунскі футбаліст, паўабаронца....
Гі Стэфан Эсамэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лістапада 1984(1984-11-25)[1] [2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Камерун
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Спартыва Лукеньё (Луке) 13 (0)
2005 Жуэ-ле-Тур
2005—2007 Баавішта (Порту) 22 (0)
2008—2012 Церак (Грозны) 64 (0)
2009   Ніжні Ноўгарад 16 (0)
2012 Насьяналь (Асунсьён)
2013 Алімпія (Асунсьён) 6 (0)
2013 Нёман (Гродна) 14 (2)
2014—2016 Атырау 77 (7)
2014   Астана 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Камерун 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26.05.2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 08.09.2013

Гі Стэфан Эсамэ (фр.: Guy Stéphane Essame; нар. 25 лістапада 1984, Дуала, Камерун) — камерунскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Выступаў за розныя клубы ў Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. З 2008 года гуляў за грозненскі «Церак». У сезоне 2012/2013 выступаў у Парагваі.

У ліпені 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман». Некаторы час выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але неўзабаве стаў гуляць як атакуючы паўабаронца, замяніўшы на гэтай пазіцыі траўміраванага Івана Дзенісевіча. Хутка стаў адным з лепшых ігракоў гродзенскага клуба. У двух турах запар, 27 кастрычніка і 2 лістапада, забіў па голу, прынёс тым самым перамогі над БАТЭ (1:0) і мінскім «Дынама» (2:1), што дапамагло «Нёману» заняць выніковае чацвёртае месца.

У снежні 2013 года стаў іграком казастанскага клуба «Атырау»[3] . У складзе «Атырау» адразу стаў іграком асновы. У ліпені 2014 года на правах арэнды перайшоў у «Астану»[4] . У складзе сталічнага клуба стаў чэмпіёнам Казахстана. У сезоне 2015 вярнуўся ў «Атырау». У студзені 2017 года стала вядома, што Эсамэ пакінуў казахстанскі клуб.

Міжнародная кар’ера

Згуляў у двух матчах за зборную Камеруна.

Дасягненні

Зноскі

  1. Guy Stéphane Essame // FBref.com
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q56239490'></a>
  2. Guy Stéphane Essame // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2807'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1466106'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q719880'></a>
  3. Ги Эссаме подписал контракт с "Атырау"
  4. Стефан Ги Эссаме переходит в «Астану»

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]