Найвышэйшая ступень адрознення ў Беларусі ... Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь....
article - Герой Беларусі

Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь.

Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года. На сённяшні дзень дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З. Прысвойваецца указам Прэзідэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам. Медаль вырабляецца ў г. Гомель (завод «Ювелір», філіял гомельскага вытворчага аб'яднання «Крышталь»).

Званне «Герой Беларусі» прысвойваецца толькі адзін раз. Асобам, удастоеным звання «Герой Беларусі», уручаецца знак асаблiвай адзнакi — медаль Героя Беларусі. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае.


  Next Page » More information about  

 Герой Беларусі  







  Next Page » More information about  

 Герой Беларусі  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]