расійскі футбаліст і трэнер ... Віталь Казанцаў — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер....
Віталь Казанцаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Васілевіч Казанцаў
Нарадзіўся 4 ліпеня 1981(1981-07-04) (40 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 Алімпія (Валгаград) 150 (4)
2006—2008 БАТЭ (Барысаў) 57 (0)
2009—2010 Прамень-Энергія (Уладзівасток) 61 (2)
2011—2012 Ніжні Ноўгарад 26 (0)
2012—2013 Прамень-Энергія (Уладзівасток) 20 (0)
2013—2015 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 39 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2020 Смалявічы трэнер
2020—2021 Ліепая трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 чэрвеня 2021.

Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».

У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[1] . У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2] .

Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»[3] . Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.

У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ»[4] . У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб[5] .

Дасягненні

  • 01 Чэмпіён Беларусі (3): 2006, 2007, 2008
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
  • Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона Усход): 2012/13

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]