... Віктар Васільевіч Грышын — савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч....
Віктар Васільевіч Грышын
руск.: Виктор Васильевич Гришин
Старшыня УЦСПС
17 сакавіка 1956 11 ліпеня 1929
Папярэднік Мікалай Міхайлавіч Швернік
Пераемнік Аляксандр Мікалаевіч Шалепін
Першы сакратар Маскоўскага гаркама КПСС
27 чэрвеня 1967 24 лютага 1985
Папярэднік Мікалай Рыгоравіч Ягорычаў
Пераемнік Барыс Мікалаевіч Ельцын

Нараджэнне 5 (18) верасня 1914
Смерць 25 мая 1992(1992-05-25)[2] (77 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Прафесія палітык, дзяржаўны дзеяч
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч, дзяржаўны дзеяч, мемуарыст
Узнагароды

Віктар Васільевіч Грышын (руск.: Виктор Васильевич Гришин; 18 верасня 1914, Серпухаў — 25 мая 1992, Масква) — савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. У 1928 годзе скончыў Серпухаўскую чыгуначную школу. У 1933 годзе скончыў Маскоўскі геадэзічны тэхнікум, а ў 1937 годзе — Маскоўскі тэхнікум паравознай гаспадаркі імя Ф. Э. Дзяржынскага.

З 1939 года — член УКП (б).

У 1956 годзе быў абраны старшынёй УЦСПС і членам Цэнтральнага Камітэта КПСС. Пасаду старшыні УЦСПС Віктар Грышын займаў да 1967 года. У 1967 годзе Грышын быў вызвалены ад пасады старшыні УЦСПС і прызначаны на пасаду першага сакратара Маскоўскага гаркама. У 1985 годзе, з пачаткам перабудовы, вызвалены ад гэтай пасады і адпраўлены на пенсію. Яго месца заняў Барыс Ельцын, будучы прэзідэнт Расіі.

Памёр 25 мая 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках[3] .

Зноскі

  1. Гришин Виктор Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Viktor W. Grischin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Грышын, Віктар Васільевіч // ТАСС




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]