... Ві́ктар Андрэ́евіч Ту́мар — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза....
article - Віктар Андрэевіч Тумар

Ві́ктар Андрэ́евіч Ту́мар (2 сакавіка 1919 — 30 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (13.09.1944, пасмяротна).

В. А. Тумар нарадзіўся ў вёсцы Пеліка (зараз у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку і працаваў на торфазаводзе «Чырвоны Сцяг». У Чырвонай Арміі з 1941 г. Удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі.
Стралок роты аўтаматчыкаў 929-га стралковага палка 254-й стралковай дывізіі (52-я армія, 2-і Украінскі фронт) чырвонаармеец В. А. Тумар вызначыўся 30 мая 1944 г. каля сяла Кірчыц (Кырпіцы) ў раёне горада Ясы (Румынія). З групай знішчальнікаў танкаў ўступіў ў бой, знішчыў 2 танкі і бронетранспарцёр. У крытычны момант бою В. Тумар са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падбіў яго.

Пахаваны у брацкай магіле ў сяле Кырпіцы. Пазней яго прах перапахаваны ў горадзе Ясы.


  Next Page » More information about  

 Віктар Андрэевіч Тумар  







  Next Page » More information about  

 Віктар Андрэевіч Тумар  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]