беларускі военачальнік ... Віктар Аляксандравіч Лісоўскі — беларускі ваенны, генерал-маёр. Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Бела...
Віктар Аляксандравіч Лісоўскі
Нараджэнне 17 кастрычніка 1965(1965-10-17) (55 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d] (2002)
Навуковае званне
Дзейнасць выкладчык універсітэта, ваенны
Месца працы
Ваенная служба
Краіна  Беларусь
Род войскаў танкавыя войскі
Званне
Узнагароды

Віктар Аляксандравіч Лісоўскі (нар. 17 кастрычніка 1965, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр. Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2016—2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1965 года ў Баранавічах. Бацька — Аляксандр Аляксандравіч Лісоўскі — родам з вёскі Палонка Баранавіцкага раёна, маці — Фаіна Рыгораўна Лісоўская — родам з Баранавічаў. Збіраўся паступаць у Армавірскае авіяцыйнае вучылішча, аднак выбраў танкавыя войскі па прыкладзе бацькі[1] .

У 1987 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1998 годзе — Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), у 2006 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём). Кандыдат ваенных навук, дацэнт.

З 1987 па 1994 год праходзіў ваенную службу на камандных пасадах у Цэнтральнай групе войскаў і Прыбалтыйскай ваеннай акрузе.

З 1994 па 1995 год працягнуў службу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў на пасадзе намесніка камандзіра батальёна 3-га гвардзейскага танкавага палка па агнявой падрыхтоўцы.

З ліпеня 1998 па ліпень 1999 года — начальнік штаба — намеснік камандзіра 334-га гвардзейскага танкавага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі.

З 2002 па 2007 год займаў пасады старшага выкладчыка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта, дацэнта кафедры ваеннага майстэрства камандна-штабнога факультэта, начальніка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2007 па 2010 год — начальнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2010 года па 6 снежня 2016 года[2]  — начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

З 6 снежня 2016 года[2] па 15 ліпеня 2021 года[3] працаваў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

15 ліпеня 2021 года прызначаны намеснікам начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[4] .

Узнагароды

Зноскі

  1. Віктар ЛІСОЎСКІ: «Як бы ні склаліся абставіны, я ўсё роўна стаў бы ваенным». // Настаўніцкая газета, 18 лютага 2012. (бел.) 
  2. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2016 года № 442 «О назначении на должность»
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 15 июля 2021 года № 269 «О В. А. Лисовском»
  4. Лукашэнка назначыў новых намесніка начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ і начальніка Ваеннай акадэміі
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2014 года № 575 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  6. Генерал-маёр Віктар Лісоўскі ўдастоены ўзнагароды ад Кіраўніка дзяржавы. // Белтэлерадыёкампанія, 8 кастрычніка 2015. (бел.) 
  7. В день памяти великомученицы Екатерины Патриарший Экзарх совершил литургию в соборном Петро-Павловском храме города Минска. // Официальный портал Белорусской Православной Церкви, 7 декабря 2015. (руск.) 
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.) 

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]