... Вячка, Вячаслаў Кукенойскі — князь кукейноскі....
Вячка Кукенойскі
Князь кукейноскі

Нараджэнне 1175-1180[1]
Смерць 1224(1224)
Бацька Барыс Давыдавіч[2]
Дзеці Соф'я
Дзейнасць арыстакрат

Вячка, Вячаслаў Кукенойскі (ням.: Vetseka, Vesceka, лац.: Vetseke, лат.: Viesceķis; 11751180[1]  — 1224, Юр’еў, цяпер Тарту ў Эстоніі) — князь кукейноскі[3] .

Паходжанне

Паходжанне Вячкі дыскусійнае, найчасцей яго выводзяць ад Ізяславічаў Полацкіх[1] , пры гэтым атаясняюць з Вячкам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдавіча ад першага шлюбу, які разам з бацькам і братам Васількам згадваецца В. М. Тацішчавым у г. зв. «Аповесці пра Святохну»[4] . Ёсць і іншыя думкі пра паходжанне, так А. М. Рапаў[5] лічаць, што Вячка паходзіў з роду смаленскіх князёў Расціславічаў. Асноўная біяграфічная крыніца пра Вячку — «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага.

Біяграфія

На пачатку XIII стагоддзя княжыў у горадзе Кукенойс на Заходняй Дзвіне[3] . Генрых Латвійскі ў сваёй хроніцы паведамляе, што Вячка, не маючы сілы змагацца з літоўцамі, у 1207 прыехаў да Рыгі і прапанаваў біскупу Альберту палову свайго княства і горада, калі той возьмецца абараняць яго[3] . Біскуп з радасцю пагадзіўся на прапанову, аднак з далейшага апавядання Генрыха не відаць, каб біскуп адразу скарыстаўся ёю. Тым часам паміж Вячкам і біскупскім васалам, рыцарам Даніілам фон Леневардэнам, быў канфлікт і апошні ўначы знянацку напаў на Кукенойс, захапіў без супраціву, паланіў жыхароў, у т. л. князя Вячку, забраў маёмасць. Біскуп, дазнаўся пра гэта і загадаў Даніілу неадкладна вызваліць Вячку, вярнуць горад і маёмасць; потым паклікаў Вячку да сябе, прыняў з гонарам, багата адарыў коньмі і адзеннем, памірыў з Даніілам, але пры гэтым нагадаў ранейшае абяцанне даць палову княства і адправіў у Кукенойс атрад — рыцараў і арбалетчыкаў, агулам 20 чалавек, для абароны і некалькіх муралёў для ўмацавання горада. Вячка выехаў з Рыгі (6 красавіка 1208) нібыта вясёлы, але праз нейкі час, думаючы, што біскуп з крыжаносцамі ўжо ў моры, ён, па радзе з дружынай, забіў усіх немцаў у горадзе[3] . Калі немцы спусціліся ў ямы, дзе здабывалі камень для пабудовы замка, а мячы і іншую зброю пакінулі наверсе, княжыя дружыннікі, захапілі зброю і забілі іх. Трое, аднак, выратаваліся і ўцяклі да Рыгі, дзе ўсё распавялі. Тым часам Вячка паслаў да полацкага князя Уладзіміра нямецкіх коней і зброю з заклікам як мага хутчэй ісці да Рыгі[3] . Полацкі князь пачаў збіраць войскі, але вятры затрымалі караблі біскупа Альберта ў дзвінскім вусці, і, калі да Рыгі прыйшла вестка пра здарэнне ў Кукенойсе, ён неадкладна вярнуўся разам з крыжаносцамі. Немцы са ўсёй Лівоніі сабраліся ў Рызе. Тады Вячка, бачачы што не ў стане супрацьстаяць злучаным сілам лівонскіх немцаў і крыжаносцаў, спаліў Кукенойс і сыйшоў на Русь[6] .

З наступных падзей бачна, што Вячка з’ехаў у Ноўгарад[3] . У 1223 годзе Ноўгарад і ўладзіміра-суздальскі князь Юрый Усеваладавіч паслаў Вячку у Юр’еў[3] . Вячка збіраў для Ноўгарада даніну з навакольных чудскіх земляў і ўзначальваў барацьбу эстаў (чудзі) з немцамі, а таксама рабаваў немцаў у Чудзі і тых эстаў што прынялі нямецкае падданства. Немцы — рыцары Ордэна мечаносцаў, васалы біскупа, крыжаносцы, купцы, рыжскія мяшчане, а таксама ахрышчаныя лівы і латгалы, 15 жніўня 1224 года аблажылі Юр’еў з мноствам абложных машын, у т. л. пабудавалі абложны тур[ru] упоравень гарадскім сценамі і павялі падкоп пад вал. Таксама немцы прапанавалі Вячку пакінуць эстаў і вольна выйсці з горада з дружынай, коньмі і маёмасцю. Вячка чакаў падыходу наўгародскага войска і не прыняў прапанову. Абложны тур вельмі шкодзіў абаронцам, таму яны зрабілі частку прасла сцяны і выкацілі адтуль вялікія запаленыя колы, каб знішчыць тур. Немцы засяродзілі ўсе сілы, каб абараніць тур ад агню, а пасля брат біскупа Іаган фон Апельдэрн павёў рыцараў на штурм. Немцы ўварвалася ў горад праз разабранае абаронцамі месца ў сцяне, Вячка з дружынай пэўны час біўся ўнутры горада, але загінуў[3] [6] . З узяццем Юр’ева немцамі звязана адзіная згадка Вячкі рускімі крыніцамі — Наўгародскім першым летапісам[7] .

Сям’я

Пра жонку і дзяцей Вячкі з ранніх крыніц не вядома. Паводле М. А. Таўбэ, у Вячкі была адна дачка Соф’я (пам. пасля 1269), яна была ў шлюбе з 1229 года з Дзітрыхам Малодшым фон Кокенгузен (пам. 1245/54) і з 1254 года з Бернардам дэ Гейе (пам. пасля 1254)[8] . Ад Вячкі выводзяць свой радавод Тызенгаўзы (Тызенгаўзены), але дакументава гісторыя роду вядома толькі ад XVI стагоддзя.

Зноскі

  1. 1 2 3 Войтович, 2000
  2. Вячеслав Борисович // Русский биографический словарь / пад рэд. A. PolovtsovСПб.: 1905. — Т. 14. — С. 398–400.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1963546'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1960551'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21175485'></a>
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 БС, 1982, с. 131
  4. Татищев, 1964, с. 204-211
  5. Рапов, 1977, с. 193
  6. 1 2 Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  7. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама: ПСРЛ 1, III, 39. С. 61.
  8. Taube M. von. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb.: 1899.

Літаратура

  • M. von. Taube Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb.: 1899.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. ISBN 966-02-1683-1.
  • Вячко // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  • Нестеренко А. Н. Князь Вячко // Вопросы истории. — 2018. — № 7. — С. 30-42.
  • Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама: ПСРЛ 1, III, 39.
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в / О. М. Рапов; Под редакцией Б. А. Рыбакова. М.: Издательство Московского университета, 1977. — С. 193. — 264 с.
  • Татищев В. Н. История Российская. М.: Наука, 1964. — Т. 3. — С. 204—211. — 360 с. (Переиздание: М.: Ладомир, 1994)




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]