... Вышэйшае тэатральнае вучылішча (інстытут) імя М. С. Шчэпкіна пры Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры — найс...
легенда
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7701670000аб'ект № 7701670000

Вышэйшае тэатральнае вучылішча (інстытут) імя М. С. Шчэпкіна пры Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры — найстарэйшая вышэйшая тэатральная навучальная ўстанова ў Расіі.

Рэалізуе адукацыйныя праграмы вышэйшай, паслявнузскай і дадатковай прафесійнай адукацыі па напрамках: «тэатральнае мастацтва», «акцёрскае мастацтва».

Вучылішча заснавана 28 снежня 1809 года, калі ўказам Аляксандра I тэатральная школа пры выхаваўчым доме была ператворана ў Маскоўскае тэатральнае вучылішча і ўвайшла ў склад Імператарскіх тэатраў Расіі. Пазней знаходзілася ў ведамстве пры маскоўскім Малым тэатры. У 1830-х — 1860-х гадах вучылішча размяшчалася ў былой гарадской сядзібе Мясаедава.

З 1938 года вучылішча носіць імя Міхаіла Сямёнавіча Шчэпкіна — рускага акцёра і педагога вучылішча ў перыяд з 1830 да 1863 года. Пры непасрэдным садзейнічанні Шчэпкіна ў 1863 годзе вучылішча атрымала будынак на Нягліннай вуліцы, дзе і знаходзіцца дагэтуль.

У 1943 годзе вучылішча атрымала статус вышэйшай навучальнай установы.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]