... ва шэрагу папяровых і анлайн-публікацый вядомага амерыканскага кінакрытыка Роджэра Эберта (1942—2013), прысвеча...
article - Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)

Выдатныя фільмы (англ.: The Great Movies) — назва шэрагу папяровых і анлайн-публікацый вядомага амерыканскага кінакрытыка Роджэра Эберта (19422013), прысвечаных найлепшым з яго пункту гледжання фільмам у гісторыі кіно. Мэтай гэтых публікацый, паводле слоў самаго Эберта, было «здзейсніць экскурсію па славутасцях першага стагоддзя кіно».

«Адным з падарункаў, які можа зрабіць кінааматар іншаму аматару кіно, з’яўляецца назва цудоўнага фільма, які той яшчэ для сябе не адкрыў. Тут змешчана больш за 300 новых аглядаў і хвалебных водгукаў на фільмы з далёкага мінулага да самых нядаўніх часоў, усе фільмы, якія я лічу годнымі звання „выдатных“». Роджэр Эберт
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

«Выдатныя фільмы» былі апублікаваны ў якасці асобных рэцэнзій на афіцыйным сайце кінакрытыка, а таксама сабраны і выдадзены ў чатырох кнігах:

  • «Выдатныя фільмы» (апублікавана ў 2002 годзе)
  • «Выдатныя фільмы II» (апублікавана ў 2005 годзе)
  • «Выдатныя фільмы III» (апублікавана ў 2010 годзе)
  • «Выдатныя фільмы IV» (апублікавана ў 2016 годзе)

У канчатковым рахунку, Роджэр Эберт апублікаваў 364 хвалебныя рэцэнзіі, у якіх прысвойваў таму ці іншаму твору званне «Выдатнага фільма». Аднак гэты лік утрымлівае асобныя абагульненні серый фільмаў, здзейсненыя крытыкам. Так, Эберт аб’яднаў у адно цэлае серую фільмаў «Up(англ.) бел.», абагульніў фільмы «Трылогіі Апу(англ.) бел.», дзесяць серый тэлецыкла «Дэкалог», трылогію «Тры колеры», а таксама прысвяціў адну рэцэнзію рэтраспектыве кінематаграфічных прац Бастэра Кітана. У сувязі з гэтым агульная колькасць «Выдатных фільмаў» Эберта на розных інтэрнэт-рэсурсах вагаецца ад 364 да больш чым чатырохсот. Напрыклад, на сайце «КиноПоиск» спіс складаецца з 407 фільмаў, а на сайце «iCheckMovies» іх лік дасягае 409.


  Next Page » More information about  

 Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)  







  Next Page » More information about  

 Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]