... Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вул...
40 год БССР
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Паштовы індэкс 246015

Вуліца 40 год БССР — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з безназоўным правулкам[1] . Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

З гісторыі

Сфарміравалася ў канцы 1950-х гадоў праз уразанне прысядзібных участкаў жыхароў Юнацкай вуліцы і вуліцы Мічурына. Назву атрымала ў гонар саракавой гадавіны ўтварэння Беларускай ССР, якая адзначалася ў 1959 годзе. Засялялася пераважна не прудкоўцамі, а перасяленцамі з іншых раёнаў. Па ўспамінах старажылаў, у 1966 годзе пацярпела ад паводкі[2] .

Сучаснасць

У сектары між канцавымі адрэзкамі вуліцы 40 год БССР і вуліцы Мічурына знаходзіцца зона адпачынку з сажалкай.

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]