... Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 4-я Навасёлкавая да в...
Мічурына
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈820 м.
Пакрыццё асфальт
Ранейшыя назвы Пралетарская
Паштовы індэкс 246015

Вуліца Мічурына — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 4-я Навасёлкавая да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з вуліцай Каменшчыкава і безназоўным правулкам[1] . Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

З гісторыі

Пачала фарміравацца ў даваенную пару. Да 1957 года называлася Пралетарскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля. Названая ў гонар савецкага біёлага І. У. Мічурына[2] .

Забудоўвалася на ранейшым полі непадалёк ад зарослага балота. Першым пасяленцам старажылы называлі нейкага Антона Цімошку. Будаваліся тут не толькі прудкоўцы, але і выхадцы з іншых мясцовасцей – Чачэрскага раёна, вёсак Вялікія і Малыя Нямкі, Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна і інш. Для эканоміі сродкаў перасяленцы перавозілі сюды свае зрубы і цэлыя дамы[2] . Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[3] .

Сучаснасць

На вуліцы знаходзяцца:

  • гаражнага тыпу станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў (прыватны аўтасэрвіс);
  • малітоўны дом царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Цярпенне», пры якім працуе нядзельная школа;
  • зона адпачынку з сажалкай.

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. 1 2 Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187.
  3. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]