... Ве́ткаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 19...
Веткаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр г. Ветка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Павел Аляксандравіч Сілівончык[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,31 %, руская 38,5 %
Размаўляюць дома: беларуская 33,25 %, руская 65,45 %[2]
Насельніцтва (2009)
18 766 чал.[2]  (14-е месца)
Шчыльнасць 12,04 чал./км² (15-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,79 %,
рускія — 8,5 %,
украінцы — 1,53 %,
іншыя — 1,18 %[2]
Плошча 1 558,62[3] км²
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
118 м[4]
Афіцыйны сайт
 Веткаўскі раён на Вікісховішчы

Ве́ткаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года.

Геаграфія

Агульная плошча раёна − 155 862 га. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень — 65 км, а з усходу на захад — 48 км. Межы раёна праходзяць: на поўначы — з Чачэрскім раёнам, на захадзе — з Буда-Кашалёўскім, на паўднёвым захадзе — з Гомельскім, паўднёвым усходзе — з Добрушскім раёнам, на ўсходзе — з Краснагорскім і Навазыбкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.

Тэрыторыя раўнінная. Пераважныя вышыні 120—150 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 188,9 м (каля в. Старое Закружжа). У раёна ёсць невялікія марэнавыя грады і дзюнна-пагорыстыя формы рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, поймавыя, тарфяна-балотныя.

Карысныя выкапні: торф, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +18,6 °C. Ападкаў 580 мм у год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.

Добра развітая рачная сетка, якая адносіцца да басейна Чорнага мора. Галоўная рака Сож з прытокамі Беседзь, Нёманка, Ліпа, Спонка, Мятроўля. Бесядзь прымае воды Пералёўкі, Стаўбункі, Вядзерні. Рэкамі і раўчукамі, азёрамі, каналамі, калектарамі занята 2 409 га.

Лясы займаюць 76 419 га (каля 34 %), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8 %. Ворныя землі складаюць 32 844 га. 35 720 га забруджаны радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.

Гісторыя

Утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр раёна — горад Ветка. У склад раёна ўключаны горад Ветка і 24 сельсаветы: Барбянскі, Барталамееўскі, Беседскі, Вылеўскі, Дубаваложскі, Дзям’янкаўскі, Калінінскі, Косіцкі, Кунтараўскі, Купрэеўскі, Навасёлкаўскі, Новазакружскі, Папсуеўскі, Прыснянскі, Радужскі, Рудня-Споніцкі, Сівінскі, Старазакружскі, Старасельскі, Тарасаўскі, Хальчанскі, Чысталужскі, Шарсцінскі, Юркавіцкі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы скасаванага Добрушскага раёна і 29 сельсаветаў скасаванага Свяцілавіцкага раёна: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Будзішча-Стаўбунскі, Вяліканямкоўскі, Глухаўскі, Глыбаўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Коўбаўскі, Маланямкоўскі, Малкаванесцераўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі), Пацёскі, Пералёўскі, Рудня-Гулеўскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Скачок-Габраўскі, Стаўбунскі, Утонька-Хутарскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізава-Гарыстаўскі, Хізава-Гуцкі, Хлусоўскі, Шалухоўскі, Шэйкагуткаўскі, Яноўскі. У выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі 30 снежня 1927 года замест 58 сельсаветаў у складзе Веткаўскага раёна зацверджаны 29: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Ачоса-Руднянскі, Барталамееўскі, Беседскі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Вяліканямкоўскі, Дзям’янкаўскі, Жалезніцкі, Калінінскі, Мар’інскі нацыянальны рускі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рудня-Споніцкі, Рудня-Стаўбунскі нацыянальны польскі, Рудня-Шлягінскі нацыянальны польскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі нацыянальны рускі, Сівінскі, Старазакружскі, Старасельскі, Стаўбунскі, Тарасаўскі, Ухоўскі, Хальчанскі, Хізоўскі нацыянальны рускі, Шарсцінскі, Яноўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падначаленні БССР. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Данілавіцкі сельсавет скасаванага Гомельскага раёна, да гарадской рысы Гомеля далучаны Старасельскі сельсавет. 15 мая 1931 года Старасельскі сельсавет вернуты ў склад Веткаўскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны Веткаўскі сельсавет і адноўлены Маланямкоўскі сельсавет. У 1935 годзе Мар’інскі, Свяцілавіцкі, Хізоўскі нацыянальныя рускія, Рудня-Стаўбунскі і Рудня-Шлягінскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. 12 лютага 1935 года Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі і Мар’інскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Добрушскаму раёну, а Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Вяліканямкоўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы — зноў утворанаму Свяцілавіцкаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 10 ліпеня 1939 года скасаваны Веткаўскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Барталамееўскі, Рудня-Споніцкі, Старасельскі, Тарасаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Акшынкаўскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы скасаванага Свяцілавіцкага раёна; Сівінскі, Старазакружскі сельсаветы перададзены Добрушскаму раёну. 14 лістапада 1957 года да раёна далучаны Вяліканямкоўскі, 24 сакавіка 1960 года — Навілаўскі сельсаветы Чачэрскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, горад Ветка, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Навілаўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну.

6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў горад Ветку, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Наваграмыцкі, Навілаўскі, Неглюбскі, Прысненскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы Гомельскага раёна, Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Добрушскага раёна. 25 чэрвеня 1970 года Беседскі сельсавет перайменаваны ў Барталамееўскі. 28 студзеня 1991 года скасаваны Акшынкаўскі, Новаграмыцкі, Старазакружскі і Хізоўскі сельсаветы. 27 жніўня 1991 года скасаваны Барталамееўскі, Рэчкаўскі і Сівінскі сельсаветы. 11 жніўня 1993 года скасаваны Калінінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Ветка і Веткаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 кастрычніка 1997 года скасаваны Навілаўскі сельсавет.

Насельніцтва

У пачатку 2007 года колькасць насельніцтва складала 19557 чалавек. З іх дзеці да 18 гадоў — 3838 чалавек (19,5%), дарослыя 15872 чалавека (80,5%). Працаздольныя — 10040 чалавек (47,5%).

Дэмаграфічныя паказчыкі


1986 2001 2002 2003 2004 2005 2006

Нарадзілася

368

203

178

185

176

190

204

Памерла

526

527

556

555

453

526

471

Прырост

-158

-324

-378

-370

-277

-336

-267

на 1000 насельніцтва

Нараджальнасць

14,2

9

8,4

8,9

8,7

9,1

10,4

Смяротнасць

13,2

23,9

26,3

27,1

22,5

26,4

23,9

Дзіцячая смяротнасць

10,7

26,7

11,2

5,4

34

5,5

9,8

Этнічны склад


Рэлігія


У раёне дзейнічае 6 праваслаўных рэлігійных суполак, а таксама рэлігійная суполка Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў і рэлігіная суполка Хрысціян веры Евангелькай «Мілата».

Іншае


У раёне зарэгістравана раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Археалагічныя помнікі

НазваДатаваннеМесцазнаходжаннеКатэгорыя
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.3 км на поўнач ад г.Веткі, на беразе р. Сож, урочышча Цялячае3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага векуV–VIII стагоддзі н.э.1 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Нямкі, на правым беразе р. Бесядзь, урочышча Царковішча3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе н.э.1 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Гарадок, урочышча Баяршчына3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.2 км на поўдзень ад вёскі Новаіванаўка, на правым беразе р. Бесядзь3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе н.э.1 км на поўнач ад вёскі Новыя Грамыкі, на левым беразе р. Бесядзь, урочышча Гарадок3
Стаянка перыяду мезаліту6-5-е тысячагоддзі да н.э.0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Грамыкі, урочышча Аўрамаў Бугор3
Паселішча перыяду неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага векупозні каменны век, III–V стагоддзі н.э.0,3-0,4 км на поўдзень ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі3
Паселішча3-e тысячагоддзе да н.э.1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган3
Грунтавы могільнік перыяду бронзавага веку-1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Радуга, урочышча Гарадок3
Паселішча перыяду неаліту, бронзавага векупершая чвэрць 1-га тысячагоддзя н.э., ХIII–ХIV ст.1,5-2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Чачураўка3
Паселішча перыяду неаліту, ранняга жалезнага веку-1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Стрэліца3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.каля в. Свяцілавічы, 150 м ад моста праз р. Бесядзь, уніз па цячэнню, урочышча Гарадок3
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявеччаХ–ХІІІ стагоддзі1,2 км на захад ад вёскі Хізы, урочышча Дзеднае3
ПаселішчаХI–ХІІ стагоддзі1,5 км на захад ад вёскі Хізы3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе да н.э.1 км на паўночны захад ад вёскі Шарсцін, урочышча Гарадзішча3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э.2,5 км на ўсход ад вёскі Прысна, урочышча Барок ці Хомкін Рог3

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.vetka.gomel-region.by/ru/Rayispolkom-ru/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]