... Валерый Ігнатавіч Глушакоў — беларускі савецкі спявак. Народны артыст БССР (1964)....
Валерый Ігнатавіч Глушакоў
Дата нараджэння 1 верасня 1926(1926-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005(2005)
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты тэнар
Узнагароды

Валерый Ігнатавіч Глушакоў (1 верасня 1926, г. Бабруйск — 2005) — беларускі савецкі спявак (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1] .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў связным 9-ай Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег[2] .

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Вітынга). З 1954 саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1] .

Творчасць

Выканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць[1] . Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)[3] [4] і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Вронака (першы выканаўца)[3] [4] («Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («Фаўст(руск.) бел.» Ш. Гуно), Надзіра («Шукальнікі жэмчугу(руск.) бел.» Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («Манон(руск.) бел.», «Вертэр(руск.) бел.» Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«Багема[ru]» Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («Рафаэль(руск.) бел.» А. Арэнскага(руск.) бел.) і інш[1] .

У канцэртным рэпертуары Глушакова творы рускай і замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні[1] .

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР»[2] .

Памяць

На доме, дзе жыў В. Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошка[5] .

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Глушаков Валерий Игнатьевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. 1 2 Легенды беларускай оперы
  3. 1 2 Легенды беларускай оперы
  4. 1 2 Глушаков В. И. (руск.) 
  5. Мемарыяльная дошка

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
  • Театральная энциклопедия. Том 6/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1967. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]