Прэм'ер-міністр Балгарыі ... Бойка Барысаў — балгарскі палітык, Прэм'ер-міністр Балгарыі ў 2009—2013 гадах і з 7 лістапада 2014 года па 27 студзе...
Бойка Барысаў
балг.: Бойко Методиев Борисов
50-ы Прэм'ер-міністр Балгарыі
27 ліпеня 2009 12 сакавіка 2013
Папярэднік Сяргей Станішэў
Пераемнік Марын Райкаў
53-ы Прэм'ер-міністр Балгарыі
7 лістапада 2014 27 студзеня 2017
Папярэднік Георгі Блізнашкі
Пераемнік Агнян Герджыкаў
55-ы Прэм'ер-міністр Балгарыі
4 мая 2017 12 мая 2021
Папярэднік Агнян Герджыкаў
Пераемнік Стэфан Янеў

Нараджэнне 13 чэрвеня 1959(1959-06-13)[1] [2] [3] (62 гады)
Веравызнанне праваслаўе[4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, firefighter, каратыст, футбаліст, ваенны
Аўтограф
Узнагароды
Сайт boykoborissov.bg
Лагатып Вікісховішча Бойка Барысаў на Вікісховішчы

Бойка Барысаў (балг.: Бойко Методиев Борисов; нар. 13 чэрвеня 1959, Банкя, НРБ) — балгарскі палітык, Прэм'ер-міністр Балгарыі ў 2009—2013 гадах і з 7 лістапада 2014 года па 27 студзеня 2017.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 года ў горадзе Банкя (Народная Рэспубліка Балгарыя). У 1982 годзе скончыў факультэт пажарнай бяспекі Вышэйшай спецыяльнай школы Міністэрства ўнутраных спраў НРБ. У 1982—1990 гадах служыў у супрацьпажарнай службе Міністэрства ўнутраных спраў. У 1991 годзе заснаваў прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Іпон-1», якое займалася арганізацыяй бяспекі былога кіраўніка сацыялістычнай Балгарыі Тодара Жыўкава і былога цара Сімяона II. У 2004 годзе яму прысвоена званне генерал-лейтэнант.

У 2005 годзе ён высунуў сваю кандыдатуру на пасаду кмета Сафіі і выйграў выбары. У 2006 годзе ўзначаліў новую партыю «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ).

5 ліпеня 2009 года на чарговых выбарах рух «ГЕРБ» заваяваў большасць месцаў у нацыянальным парламенце. Бойка Барысаў заняў пасаду прэм'ер-міністра і сфармаваў аднапартыйны кабінет міністраў. У лютым 2013 года з-за масавых пратэста, якія суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй, у Сафіі і іншых гарадах Балгарыі, Б. Барысаў падаў у адстаўку разам з усім кабінетам міністраў. 7 лістапада 2014 года Народны сход Балгарыі зноў зацвердзіў Барысава на пасаду прэм'ер-міністра.

Зноскі

  1. Boyko Borisov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2449070'></a>
  2. Bojko Borissow // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Bojko Borissow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  4. https://news.bg/regions/boyko-borisov-hristiyanstvoto-ni-e-zapazilo.html

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]