... Блю́шчык, Расходнік (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10—12 віда...
Блюшчык

Блюшчык плюшчападобны
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glechoma L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500297
NCBI  21766
EOL  61046
GRIN  g:4983
IPNI  20864-1

Блю́шчык, Расходнік[3] (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10—12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента і Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы з паўзучымі сцёбламі і доўгімі ўкаранёнымі кветаноснымі парасткамі даўжынёй 20—25 см. Лісце супраціўнае, зубчастае, укрытае валаскамі.

Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісця. Плод — цэнобій з 4-х арэшкаў.

Распаўсюджванне і экалогія

Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.

У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне — Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка[4] , Японія, Кітай, Манголія.

На Беларусі 2 віды роду: Блюшчык плюшчападобны (Glechoma hederacea) і Glechoma hirsuta[5] .

Значэнне і ўжыванне

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Блюшчык змяшчае эфірныя алеі, халін і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца. Некаторыя віды ядавітыя.

Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваецца для араматызацыі алкагольных і вырабу танізуючых напояў[6] .

Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металамі[7] .

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. 2 350 экз.
  4. USDA NRCS
  5. Растения Беларуси
  6. Esther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140
  7. Будра плющевидная — Блюшчык плюшчападобны (расходнiк, горлечнiк) — Glechoma hederaceae

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 198—199. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]