грамадская арганізацыя ... днанне, створанае ў 2007 годзе. Падтрымала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка ў парламенцкі...
Белая Русь
Тып грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 17 лістапада 2007
Размяшчэнне Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300
Ключавыя фігуры Генадзь Давыдзька
Сфера дзейнасці палітыка
Колькасць членаў 166 264 (2017)[1]
Слоган За моцную і квітнеючую Беларусь
Вэб-сайт www.belayarus.by

Бе́лая Русь — беларускае грамадcкае аб’яднанне, створанае ў 2007 годзе. Падтрымала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе.[2]

Ад заснавання аб’яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, з 2018 года — Генадзь Давыдзька.

«Белая Русь» на прэзідэнцкіх выбарах-2020 афіцыйна падтрымлівае кандыдата Аляксандра Лукашэнку.

Кіраванне

  • З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасцю галасоў абірае склад Савета і Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасці і змены Статута.
  • Савет. Збіраецца штогадова. Абірае старшыню і Прэзідыум. Выконвае пастановы З’езда, вызначае набыццё і выкарыстанне маёмасці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасцю суполкі.
  • Прэзідыум. Праводзіць пасяджэнні кожны квартал. Стварае і скасоўвае суполкі, прымае ды выключае членаў. Вядзе супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, СМІ і ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае і скасоўвае падпарадкаваныя ўстановы, прызначае і ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
  • Цэнтральная рэвізійная камісія. Збіраецца штогадова. Сочыць за выкананнем пастановаў З’езда і каштарыса прыбыткаў і выдаткаў.

Зноскі

  1. http://www.belayarus.by/today/dates/
  2. «Белая Русь» напярэдадні выбараў. БелТА (8 снежня 2009). Праверана 13 снежня 2011.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]