... убліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігац...
Белаэранавігацыя
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1 сакавіка 1996
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск, вул. Караткевіча, 19
Ключавыя фігуры генеральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро
Галіна Авіяцыя
Сайт ban.by/be

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігацыя» — правайдэр аэранавігацыйных паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лагістычныя і аздараўленчыя паслугі.

Гісторыя

Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 года ў адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя віды дзейнасці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленне аэранавігацыйнага абслугоўвання паветранага руху і аказанне аэрапортавых паслуг. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сістэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філіял па аздараўленні.

Абслугоўваннем паветранага руху ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Мінскі раённы дыспетчарскі цэнтр і Мінскі аэрадромны дыспетчарскі цэнтр дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія размяшчаюцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.

Санкцыі ЭС, іншых краін

21 чэрвеня 2021 года прадпрыемства трапіла ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза з-за інцыдэнта з пасадкай самалёта Ryanair 4978 у Мінску[1] . Еўрапейскі савет аргументаваў рашэнне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі і, як вынік, перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у мінскі аэрапорт без належнага абгрунтавання 23 мая 2021 года дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі – рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[1] . Адначасова з гэтым генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2] [3] . Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» і Чуро ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[4] , Канада[5] , востраў Джэрсі[6] , Швейцарыя[7] [8] [9] . 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10] . Таксама Чуро трапіў у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11] [12] .

Структурныя падраздзяленні

Зноскі

  1. 1 2 https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021D1001&qid=1626079014254&from=EN
  2. nn.by
  3. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  5. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  6. https://www.gov.je/gazette/pages/financialsanctionsnoticebelarus12july2021.aspx
  7. Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Switzerland slaps additional sanctions on Belarus (англ.) . Reuters. swissinfo.ch(ням.) бел. (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  12. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.) . ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]