... уліраваная звышнатуральная ці бессмяротная асоба, якая можа разглядацца як святая, боская ці свяшчэнная. У ш...
Апалон, адзін з найважнейшых бажаствоў старажытнагрэчаскай рэлігіі.

Бажаство — пастуліраваная звышнатуральная ці бессмяротная асоба, якая можа разглядацца як святая, боская ці свяшчэнная. У шырэйшым сэнсе — прадмет шанавання і пакланення.

Божаствы малююцца ў розных формах, але часцей за ўсё ў вобразе чалавека ці жывёлы. Некаторыя вераванні і традыцыі лічаць богазневажаннем маляваць бажаство хоць у якой форме. Як правіла, яны бессмяротныя, і звычайна валодаюць індывідуальнасцю, нададзены свядомасцю, розумам, жаданнямі і эмоцыямі, аналагічнымі тым, што ўласцівыя чалавеку. Такія прыродныя з'явы, як маланкі, паводкі, штармы, іншыя «рызыка-мажорныя акалічнасці» і цуды, прыпісваюцца божаствам. Часта лічыцца, што яны маюць уладу над рознымі аспектамі чалавечага жыцця (напрыклад, нараджэннем ці смерцю). Некаторыя божаствы, паводле ўяўленняў вернікаў, з'яўляюцца распарадчыкамі самога іх лёсу, даюць звыш мараль і чалавечыя законы, і, у канчатковым выніку, з'яўляюцца суддзямі чалавечай годнасці і паводзін. Часам божаствы лічацца таксама стваральнікамі Зямлі і Сусвету.

Гл. таксама

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]