... ...
Беларускі дзяржаўны медыцынскы ўніверсітэт

Будынак Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з праспекта
Ранейшыя назвы Беларускі медыцынскі інстытут (да сакавіка 1947 г.)
Мінскі медыцынскы інстытут (да 2001 г.)
Дэвіз

лац.: Arte et humanitate, labore et scientia

(Мастацтвам і чалавечнасцю, працай і веданнем)
Заснаваны 1930
Тып Урадавы
Рэктар Сяргей Пятровіч Рубніковіч
Студэнты 6513
Аспірантура 68
Размяшчэнне Мінск
Кампус Гарадскі
Узнагароды
Сайт www.bsmu.by

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) — вядучая ВНУ Беларусі ў сферы медыцынскай адукацыі. Галоўным чынам размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Дзяржынскага, 83 (1980, архітэктары Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан).

Гісторыя

Як самастойная навучальная ўстанова (пад назвай «Беларускі медыцынскі інстытут»), заснаваная ў Мінску ў 1930 на базе вылучанага са складу БДУ медыцынскага факультэта (створаны пры падставе ўніверсітэта ў 1921). Падчас Вялікай Айчыннай вайны інстытут часова (у 19431944) працаваў у Яраслаўлі, даўшы пачатак Яраслаўскаму медыцынскаму інстытуту. У сакавіку 1947 года рашэннем Савета Міністраў СССР перайменаваны ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1971 годзе інстытуту быў прысвоены ганаровы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2001 годзе інстытут быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

2020–2021

Пад час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў БДМУ адбыліся хваляванні. 26 кастрычніка на заклік Святланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[1] . 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэнне грамадскага парадку»[2] .

21 чэрвеня 2021 года рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[3] . Паводле рашэння ЕС Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.[4] .

Факультэты

У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 9 факультэтаў:

Рэктары

Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута на Ленінградскай вуліцы (цяпер юрыдычны факультэт БДУ)

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]