... Аркадзь Карпавіч Шмыгун — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (31.5.1945)....
Аркадзь Карпавіч Шмыгун
Дата нараджэння 5 лістапада 1908(1908-11-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1945(1945-04-16) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Аркадзь Карпавіч Шмыгун (5 лістапада 1908, вёска Старая Шараеўшчына, Бабруйскі раён — 16 красавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (31.5.1945).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1930 г. Скончыў курсы «Выстрал» (1937). З жніўня 1944 г. на 1-м Беларускім фронце. Полк пад камандаваннем маёра А. Шмыгуна вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі: фарсіраваў Віслу, 2 дні вёў баі за Варшаву. 16.4.1945 г. ў баі на подступах да Берліна Шмыгун А. К. ўварваўся ў акопы праціўніка і загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў горадзе Дэмбна (Польшча).

Узнагароды — медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава ІІІ ступені, медалі. Імем Шмыгуна А. К. названа Хімоўская школа Бабруйскага раёна, дзе ён вучыўся.

Зноскі

    Літаратура

    • Шмыгун Аркадий Карпович // Герои Советского Союза: Кратк. биогр. словарь. Т. 2. — М., 1988. — С. 796.
    • Шмыгун Аркадзь Карпавіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 248.
    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 447. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0279-2.

    Спасылкі





      Go to top  

    This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]