... Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык — беларускі калумніст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі(бел. ) бел.....
Андрэй Мікалаевіч Мукавозчык
Род дзейнасці калумніст
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Андрэ́й Мікала́евіч Мукаво́зчык (нар. 1963, Новасібірск, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі калумніст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Новасібірску[1] . Вучыўся ў 95-й сярэдняй школе г. Мінска[2] . Скончыў фізфак БДУ[1] . Пасля ўніверсітэта тры гады па размеркаванні працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. Пачынаў пісаць кандыдацкую, але звязаў далейшае жыццё з КВЗ[2] .

З 1988 г. удзельнічаў у «Клубе вясёлых і знаходлівых» (КВЗ)[3] . Узначальваў беларускае аб’яднанне КВЗ, быў вядоўцам перадач КВЗ на Беларускім тэлебачанні[4] . З яго дзейнасцю быў звязаны канфлікт паміж беларускім КВЗ і расійскімі праваўладальнікамі[5] [6] . Стварыў і вёў гумарыстычнае тэлешоў «Вот так шоу» на БТ[7] .

Пасля 2010 г. стаў вядомым як аглядальнік «Советская Белоруссия».

Жанаты[3] .

Крытыка

Наша Ніва называе Мукавозчыка «адным з апошніх рэліктаў дзяржаўнай прапаганды ўзору канца 1990—2000-х», калі ў СМІ выступалі з прамовамі-пропаведзямі[8] . Абвінавачваўся ў тым, што ў сваіх публікацыях дазваляў сабе ў агрэсіўнай і прымітыўнай форме абразы і прыніжэнне апанентаў А. Лукашэнкі, здзекі з беларускай мовы і беларусаў, мізагіністычныя выказванні[9] [10] [11] [12] і антысеміцкія намёкі[13] .

У 2017 годзе актывіст Мікалай Дзядок падаў у суд на газету «Советская Белоруссия», патрабуючы абароны гонару і годнасці, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды за выказванні, якія змяшчаліся ў артыкуле аўтарства Мукавозчыка[14] .

У ліпені 2020 г. Марыя Калеснікава падала ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі, а таксама ў рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия» заяву датычна публікацый А. Мукавозчыка, абвінавачваючы яго ў распальванні сацыяльнай і палітычнай розні, ілжывых абвінавачаннях, недапушчальных выказваннях і паклёпе ў дачыненні да праціўнікаў А. Лукашэнкі. Паводле Калеснікавай, Мукавозчык у сваіх публікацыях парушыў артыкулы 191, 188 і 189 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[15] .

У лістападзе 2020 года дацэнт кафедры медыялогіі журфака БДУ Інга Воюш правяла лінгвістычную экспертызу 200 тэкстаў Мукавозчыка з яго аўтарскай калонкі «Накіпела» ў СБ за летні перыяд таго года, у якіх ён аналізаваў выбарчую кампанію, і даказала, што яго тэксты ўяўляюць сабой прапаганду. Адным з інструментаў, якім актыўна карыстаецца аўтар, стала так званая мова варажнечы[ru], ці рыторыка нянавісці (убогія, звар’яцелыя пацукі, здыхлятнікі, зграя інтэлектуальных бамжоў, клоўны навапаказанай рады і да т.п.)[16] .

У 2021 быў абвінавачаны ў публікацыі пагрозаў фізічнай расправы над палітычнымі ўцекачамі і актывістамі Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой[17] .

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (11 студзеня 2021)[18] , лаўрэат XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял (журналісцкае расследаванне, праблемны артыкул, аўтарская калонка, рэцэнзія) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў» (2020)[19] , Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» (2020)[20] .

Санкцыі ЕС і іншых краін

Мукавозчык станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[21] . Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 21 чэрвеня 2021 года, адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел., які друкуецца ў газеце «СБ. Беларусь сегодня», у сваіх артыкулах сістэматычна негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю, піша пра дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць, з’яўляецца адной з асноўных крыніц прапаганды ў Беларусі, а атрыманыя ўзнагароды («Залатое пяро», «Залатая літара», «За працоўныя заслугі») сведчаць пра падтрымку рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. і атрыманне выгады ад яго[22] . З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Мукавозчык трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[23] [24] . 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[25] .

Зноскі

  1. 1 2 Андрей МУКОВОЗЧИК
  2. 1 2 Андрэй МУКАВОЗЧЫК: "Я стараўся не быць «батанікам». 29.10.2016
  3. 1 2 Андрей МУКОВОЗЧИК: «Умение шутить — дело тренировки» [Андрэй МУКАВОЗЧЫК: «Уменне жартаваць — гэта справа трэніроўкі»] — Белтэлерадыёкампанія, афіцыйны сайт, 31.03 — 06.04.2003
  4. Вікторыя Целяшук. Людзей насьмяшыць // Звязда : газета. — 31 сакавіка 2017. — № 61 (29425). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  5. Андрей Муковозчик TUT: Купридо был тем человеком, который инициировал закрытие Евролиги КВН — Tut.by, 27.02.2008
  6. Муковозчик: движение КВН в Беларуси будет развиваться независимо от «АМиК» — naviny.by, 31.01.2008
  7. Клуб великих и неуживчивых — БелГазета, 04.02.2008
  8. Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты
  9. Дмитрий Ямпольский. МЫ. О Муковозчике, Лукашенко и серости вокруг [Дзмітрый Ямпольскі. МЫ. Пра Мукавозчыка, Лукашэнку і шэрасць навокал] — naviny.by, 30.07.2020
  10. «Ленина нет, а Януш Радзивилл Черный есть» — ARCHE Пачатак, 01.05.2020
  11. «Мрази» ад «Советской Белоруссии». Якіх паслядоўнікаў выгадаваў калумніст А. Мукавозчык — ARCHE Пачатак, 19.11.2020
  12. Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда — Наша Ніва, 11.11.2020
  13. Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысеміцкіх стэрэатыпаў» — Радыё Свабода, 24.12.2020
  14. Анархіст Дзядок судзіцца з «Советской Белоруссией» — Радыё Свабода, 17.08.2017
  15. Андрея Муковозчика требуют привлечь к ответственности за оскорбительные статьи [Андрэя Мукавозчыка патрабуюць прыцягнуць да адказнасці за абразлівыя артыкулы] — naviny.by, 24.07.2020
  16. Дацэнт журфака БДУ прааналізавала тэксты Мукавозчыка і даказала: гэта прапаганда
  17. Belarus threatens to kill two UK dissidents [Беларусь пагражае забойствам двум дысідэнтам у Брытаніі] — EUObserver(укр.) бел., 11.01.2021
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджані»
  19. Подведены итоги XVI Национального конкурса «Золотая Литера»
  20. Стали известны итоги конкурса «Золотое перо-2020»
  21. МГ/АА Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  22. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  23. Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  24. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  25. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]