... Анато́ль Пятро́віч Лапо́ — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ...
Анатоль Пятровіч Лапо
старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
з 29 снежня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Леанід Мальцаў

Нараджэнне 24 мая 1963(1963-05-24) (58 гадоў)
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы з 1981
Краіна Беларусь
Званне
Камандаваў Смаргонскі пагранічны атрад
Узнагароды

Анато́ль Пятро́віч Лапо́ (нар. 24 мая 1963, в. Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (з 29 снежня 2016 года[1] ). Генерал-лейтэнант (2020)[2] .

Біяграфія

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001-м — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.

У 19811992 гадах служыў у Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ: ад радавога да начальніка штаба пагранкамендатуры.

У 19922008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, з 2004 года з'яўляўся начальнікам гэтага атрада. Пад яго камандаваннем атрад дамогся ганаровага звання «Перадавая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».

У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, а затым — намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта.

29 снежня 2016 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1] .

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта. Тэлеграфнае агенцтва Белта (29 снежня 2016).
  2. belta.by

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]