беларускі футбаліст ... Аляксандр Кротаў — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана»....
Аляксандр Кротаў
Поўнае імя Аляксандр Дзмітрыевіч Кротаў
Нарадзіўся 19 красавіка 1995(1995-04-19)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Нафтан
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2010—2013 БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Іслач (Мінскі раён) 44 (1)
2016   Тарпеда (Мінск) 12 (0)
2017—2018   Белшына (Бабруйск) 32 (8)
2019 Рух (Брэст) 6 (2)
2019 Андэрдог (Чысць) 13 (6)
2020 Ашмяны-БДУФК 21 (2)
2021— Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь (да 21) 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2017

Аляксандр Кротаў (нар. 19 красавіка 1995, Дружны, Пухавіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Пазней трапіў у барысаўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Мінску, дзе быў заўважаны трэнерам «Іслачы» Уладзімірам Макоўскім і запрошаны ў каманду з Мінскага раёна, за якую пачаў выступаць з 2014 года. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сезоне 2015 атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[2] . У ліпені таго ж года быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3] . 30 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтана» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.

У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы з’явіўся на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4] . У складзе бабруйскага клуба стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Іслач»[5] , аднак у студзені 2018 года пачаў зноў трэніравацца з «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6] . Сезон 2018 пачынаў у аснове бабаруйскага клуба, аднак улетку атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль усю другую палову сезона. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7] , а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8] .

У студзені 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[9] , аднак ужо ў ліпені 2019 года пакінуў каманду[10] , а ў жніўні папоўніў склад «Андэрдога»[11] . У пачатку 2020 года рыхтаваўся да новага сезона з «Андэрдогам», аднак клуб не быў дапушчаны да Першай лігі, пасля чаго ў сакавіку нападнік папоўніў склад «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана».

Міжнародная кар’ера

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную згуляў 4 матчы (усе ў 2014 годзе), адзначыўся голам у браму Ліхтэнштэйна.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014Д2Іслач160
2015Д2Іслач170
2016 (1)Д2Тарпеда120
2016 (2)Д1Іслач101
2017 (1)Д1Іслач10
2017 (2)Д2Белшына175
2018Д2Белшына153
2019 (1)Д2Рух62
2019 (2)Д3Андэрдог136
2020Д2Ашмяны-БДУФК212

Зноскі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]