... ваецца на будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Маса танэлепраходчага шчыта — 550 тон, даўжыня — 92 метры, дыям...

«Алеся»шчытавы праходчы комплекс(укр.) бел., які з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Маса танэлепраходчага шчыта — 550 тон, даўжыня — 92 метры, дыяметр бурэння — 6.28 м[1] [2] .

Гісторыя

Шчыт быў набыты ў французскай кампаніі «CSM Bessac» у снежні 2015 года[3] за 11 мільёнаў долараў і з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве метрапалітэна. Ён можа праходзіць за месяц да 300 метраў, ствараючы тунэль і адразу мацуючы яго сценкі, але з-за тэхнічных асаблівасцяў грунтоў і іншых складанасцей падчас праходкі(укр.) бел. часам хуткасць падае ў 2-3 разы[4] .

Штат абслугоўвання «Алесі» — 15 чалавек[3] .

Праца

Аўтаматызаваны механізаваны шчыт перасоўваецца па тунэлі, які сам жа і стварае. Наперадзе — ротар з разцамі. Ён круціцца, да яго пад ціскам падаюць адмысловую вадкасць, якая разрэджвае грунт. Зрэзаная парода паступае на стужачны транспарцёр(руск.) бел., а потым — у ваганеткі. Пакуль дызелевоз адвозіць яе на адгрузку, на адмысловых калясках падаюцца бетонныя цюбінгі(руск.) бел. для мантажу чарговага кольца. Спецыяльны механізм збірае кольца, залівае бетонам і ўшчыльняе[3] .

Усім працэсам кіруе аператар, гледзячы ў маніторы. Ён сядзіць у спецыяльнай кабіне — яна знаходзіцца ўнутры «Алесі»[3] .

Зноскі

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]