... ч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзен...
Алег Сліжэўскі
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь
з 13 снежня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Віктар Галаванаў

Нараджэнне 16 жніўня 1972(1972-08-16) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст
Узнагароды

Алег Леанідавіч Сліжэўскі (нар. 16 жніўня 1972, Гродна, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь, член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў на гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». У 19901992 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 годзе там жа скончыў магістратуру. Са снежня 1996 па сакавік 1999 года судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёна Гродна(бел. (тар.)) бел.. З сакавіка 1999 па лістапад 2002 года галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

З лістапада 2002 па верасень 2010 года намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.

Ад 2007 года член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 года старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

У 2005 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2012 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

13 снежня 2011 года прызначаны міністрам юстыцыі Беларусі[1] . 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе ўрада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2] , а 17 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[4] як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член ЦВК[5] .

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[6] [7] . На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[7] . Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[8] .

31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў[9] . Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны спіс Еўрасаюза (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў[10] ), а таксама ў санкцыйныя спісы Канады[11] , Вялікабрытаніі[12] , Швейцарыі[13] [14] . 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15] .

Таксама Сліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты[16] [17] .

Зноскі

  1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. БЕЛТА.
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  6. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  7. 1 2 EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  8. Лавникевич, Денис Батьке простили старые грехи (руск.) . Газета.Ru(укр.) бел. (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  9. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  10. Official Journal of the European Union L 319 I/1 (англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  11. Canada, Global Affairs Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 25 снежня 2020.
  12. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  13. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  14. Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (руск.) . TUT.BY (11 снежня 2020). Праверана 25 снежня 2020.
  15. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  16. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  17. Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (27 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]