... Алег Груздзіловіч — беларускі журналіст....
Алег Груздзіловіч
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1958
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Алег Груздзіловіч (нар. 1958, Маладзечна) — беларускі журналіст.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Маладзечне, вучыўся ў Брэсце, скончыў Белдзяржуніверсітэт, жыве ў Мінску.

У журналістыцы з 1980 года. У 1988 годзе, працуючы адказным сакратаром газеты «Знамя юности», ініцыяваў сход рэдакцыйнай калегіі, якая вырашыла не выконваць загаду ЦК КПБ аб перадрукоўцы антыперабудовачнага артыкулу з расійскай прэсы «Не могу поступиться принципами». У 1995 годзе звольніўся з дзяржаўнай «Народнай газеты» пасля таго, як быў зняты ягоны рэпартаж аб збіцці дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета Беларусі.

На Радыё Свабода з 1995 года. Асвятляе тэмы палітвязняў, зніклых дзеячаў апазіцыі, вёў рэпартажы з судовых працэсаў над удзельнікамі акцый пратэсту, палітычнымі дзеячамі, вядомымі гаспадарнікамі, чыноўнікамі і інш. Аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро» (2013).

Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі спецслужбаў і міліцыі пры выканані журналісцкіх абавязкаў.

Выбраная бібліяграфія

  • Хто ўзарваў менскае мэтро? (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. 354 с.: іл ISBN 978-0-929849-60-7

Прэміі і ўзнагароды

Пераможца конкурсу «Праваабарончага альянсу Беларусі» за 2009 год у намінацыі «Журналіст году».

Сям'я

Жанаты, мае трох сыноў.





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]