... Аку́нь звыча́йны — рыба сямейства акунёвых....
Акунь звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perca fluviatilis Linnaeus, 1758

Арэал
     Першапачатковы арэал      Пашыраны арэал
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168470
NCBI  8168
EOL  223357
FW  354572

Аку́нь звыча́йны (Perca fluviatilis) — рыба сямейства акунёвых.

Апісанне

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Галава вялікая. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 — 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Першы спінны плаўнік шэры (на ім характэрная чорная пляма), другі — зеленавата-жоўты, грудныя — жоўтыя. Луска дробная.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе (няма акунёў у Італіі, на Пірэнейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі), у Сібіры (да Калымы). У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне.

Асаблівасці біялогіі

Летам і вясной чародкамі жыве ў затоках, восенню і зімой пераходзіць на больш адкрытыя прыглыбінныя месцы, буйныя экзэмпляры жывуць на глыбіні.

Акунь становіцца палаваспелым на другім-трэцім годзе жыцця. Нераст пачынаецца пасля раставання лёду на вадаёмах. За некалькі дзён да яго афарбоўка акунёў становіцца асабліва яркай. Яны збіраюцца чародамі ў затоках, старыцах, слаба праточных участках вадаёма. Самкі адкладваюць на водныя расліны да 200 тыс. ікрынак, склееных у выглядзе стужак, а самец палівае іх малокамі (апладненне вонкавае).

Аплодненая ікрынка рачнога акуня пачынае развівацца, яе клеткі дзеляцца, іх колькасць пад абалонкай ікрынкі павялічваецца. Праз 9—14 сутак пасля апладнення фарміруецца лічынка). Яна пакідае абалонку ікрынкі і выходзіць у ваду. У першыя дні самастойнага жыцця лічынка корміцца за кошт запасаў пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка, размешчанага на яе брушным боку. Зрасходаваўшы іх, лічынка пераходзіць на кармленне дробнымі планктоннымі рачкамі і іншымі беспазваночнымі жывёламі, якія знаходзяцца ў тоўшчы вады. Паступова ў лічынкі, якая падрасла, з’яўляюцца луска і плаўнікі, і яна становіцца мальком. Малёк акуня хутка расце і за адзін год дасягае даўжыні не менш за 10 см.

Кулінарнае выкарыстанне

Папулярны аб'ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў.

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20 — 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць студзень, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.

Літаратура





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]