... Гэты артыкул пра абклады ікон. Артыкул пра абклады кніг гл.: Каштоўны абклад....

Гэты артыкул пра абклады ікон. Артыкул пра абклады кніг гл.: Каштоўны абклад.

Шата абраза «Маці Божая Адзігітрыя» з Прачысценскай царквы ў Шарашове. Метал, чаканка, гравіроўска, залачэнне, шкло. 1750—1800. НММ

Абкла́д іконы — дэкаратыўная аздоба абразоў[1] .

Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1] .

Беларусь

На Беларусі найбольшае пашырэнне атрымаў у 17—19 стст[1] .

У 17 ст. найчасцей абкладам аздаблялі шанаваныя ці цудатворныя абразы (Брэст, Гродна, Мінск, Жыровічы, Лагішын і інш.)[1] .

Найбольш вядомыя сярэбраныя пазалочаныя абклады да абразоў: «Маці Божая Бялыніцкая» (Сноў, Нясвіжскі раён, 18 ст.), «Маці Божая з езуіцкімі святымі» (Крывошын, Ляхавіцкі раён, 18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская» (Дзісна, Мёрскі раён, 1774), медныя пасярэбраныя да абразоў «Пакланенне вешчуноў» (Дрысвяты, Браслаўскі раён, 18 ст.), «Маці Божая Апека» (Пінскі раён, 18 ст.), «Маці Божая Замілаванне» (Парахонск, Пінскі раён, 1803), разны драўляны да абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (Бездзеж, Драгічынскі раён, 2-я пал. 17 ст.) і інш[1] .

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Абклад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

·

Літаратура

  • Абклад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  • Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўл. і дэкаратыўн.-прыклад. мастацтва: Дапам. для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с.
  • Герасіменя В. Абклад // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
  • Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н. Ф. Высоцкая. Мн., 1984.

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]