беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Рэспублкі Беларусь, генерал-лейтэнант міліцыі ... Іван Уладзіміравіч Кубракоў — генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь....
Іван Уладзіміравіч Кубракоў
10-ы Міністр унутраных спраў Беларусі
з 29 кастрычніка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Юрый Хаджымуратавіч Караеў
Начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама
28 сакавіка 2019 29 кастрычніка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Пераемнік Міхаіл Вячаслававіч Грыб

Нараджэнне 5 мая 1975(1975-05-05) (46 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Ваенная служба
Гады службы 1995 — цяперашні час
Званне
Генерал-лейтэнант
генерал-лейтэнант міліцыі
Камандаваў УУС Віцебскага аблвыканкама
ГУУС Мінскага гарвыканкама
Узнагароды

Іван Уладзіміравіч Кубракоў (нар. 5 мая 1975, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Яго бацька Уладзімір Цімафеевіч працаваў на хлебзаводзе ў суседняй вёсцы Бялынкавічы, затым быў вартаўніком і пастухом, а маці Ганна Уладзіміраўна працавала ў калгасе[1] [2] .

Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Калі скончыў сярэднюю школу міліцыі і трэба было размяркоўвацца, мае сябры, якія ўжо працавалі да таго часу ў праваахоўных органах, раілі ісці на любую пасаду, акрамя ўчастковага. Праракалі мне бяссонныя ночы і пякельную працу. Але нікога не паслухаў. У 2001 годзе атрымаў участак у Цэнтральным РУУС і зразумеў, што гэта яшчэ складаней, чым мне распавядалі. Аднак не шкадую аб сваім выбары, бо дзякуючы гэтаму атрымаў бясцэнны досвед[3] .

Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1995 годзе. З 2001 года працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, потым — старшым участковым інспектарам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, які пасля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Мінскага РУУС[3] .

Быў ініцыятарам вяртання ў 2012 годзе падраздзяленням міліцэйскага спецназа, якія на той час змянілі ўжо некалькі найменняў — ПМСП, СРБР — назвы «АМАП». Яго прапанову падтрымаў тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і даручыў выпрацаваць прапановы па рэфармаванні палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і рот хуткага рэагавання з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і функцыянальных магчымасцей. Пасля аналізу шэрагу прапаноў па ўдасканаленні формы адзення, тэхнікі, узбраення і тактычных схем было прапанавана стварыць у складзе АМАП узвод баявога прызначэння, які пры неабходнасці мог выканаць функцыі падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам да прыбыцця асноўных сіл[3] .

У 2015 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2016 годзе працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

12 мая 2017 года прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама[4] .

29 чэрвеня 2018 года Івану Кубракову прысвоілі спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі[5] .

28 сакавіка 2019 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[6]

Па словах камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы, Іван Кубракоў сыграў «каласальную ролю ў абароне народа» ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі[7] .

29 кастрычніка 2020 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь[7] . На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Івану Кубракову званне генерал-лейтэнанта міліцыі[8] .

Санкцыі ЕС і іншых краін

31 жніўня 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9] .

2 кастрычніка 2020 года Іван Кубракоў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ён адказны «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіла міліцыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаванні, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[10] .

Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада[11] , Вялікабрытанія[12] , Швейцарыя[13] [14] . 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15] .

Таксама 2 кастрычніка 2020 года Кубракоў быў уключаны у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16] .

Узнагароды

Зноскі

  1. Зміцер Панкавец. «Не п’е ні грама»: што аднавяскоўцы расказалі пра новага міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова (бел.) . Наша ніва (29 кастрычніка 2010). Праверана 1 лістапада 2020.
  2. Анжелика Зайцева. «Хлопец ціхі, уважыцельны». Что говорят в родной деревне о новом главе МВД Кубракове (руск.) . Tut.by (30 кастрычніка 2020). Праверана 1 лістапада 2020.
  3. 1 2 3 Игорь Гуковский. Главой столичной милиции назначен Кубраков. Где он работал, и за что омоновцы говорят ему спасибо (руск.) . Информационный портал «Минск-новости» (28 сакавіка 2019). Праверана 1 лістапада 2020.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность»
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»
  7. 1 2 В Беларуси — новый глава МВД (руск.) . Tut.by (29 кастрычніка 2020). Праверана 1 лістапада 2020.
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 397 «О присвоении специального звания» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  9. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  10. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  11. Canada, Global Affairs Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 25 снежня 2020.
  12. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  13. Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  14. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  15. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  16. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  17. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»
  18. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

  • Біяграфія на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (руск.) 




  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]