рускі акцёр, драматург і педагог ... Іван Васілевіч Сама́рын — рускі акцёр, драматург і тэатральны педагог....
Іван Васілевіч Самарын
руск.: Иван Васильевич Самарин
Дата нараджэння 7 (19) студзеня 1817
Месца нараджэння
Дата смерці 13 (25) жніўня 1885 (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Тэатр

Іван Васілевіч Сама́рын[2] (руск.: Иван Васильевич Самарин; 19 студзеня 1817 — 25 жніўня 1885) — рускі акцёр, драматург і тэатральны педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1837 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча і паступіў у трупу Малога тэатра. Вучань М. С. Шчэпкіна. Адначасова выкладаў у тэатральным вучылішчы з 1862 года. З 1874 года кіраваў драматычным класам Маскоўскай кансерваторыі.

Творчасць

У тэатры пачынаў з амплуа «першага палюбоўніка», а з канца 1850-х гадоў перайшоў да характарных роляў. Найбольш значныя ролі: Чацкі , Фамусаў («Гора ад розуму» А. Грыбаедава); Хлестакоў («Рэвізор» М. В. Гогаля); Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра); Мурамскі («Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна). У 1879 годзе сіламі студэнтаў опернага класа Маскоўскай кансерваторыі ўпершыню паставіў на сцэне Малога тэатра оперу «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага.

Аўтар шэрагу п’ес, якія ставіліся ў правінцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Самарин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі





  Go to top  

This article is issued from web site Wikipedia. The original article may be a bit shortened or modified. Some links may have been modified. The text is licensed under "Creative Commons - Attribution - Sharealike" [1] and some of the text can also be licensed under the terms of the "GNU Free Documentation License" [2]. Additional terms may apply for the media files. By using this site, you agree to our Legal pages [3] [4] [5] [6] [7]. Web links: [1] [2]